Заўсёды ёсць работа ў парыкмахераў Шаркаўшчынскага КБА Галіны Шышко і Алены Нікіфаравай

Актуальное

585-2 (Копировать)Нягледзячы на павелічэнне колькасці індывідуальных прадпрымальнікаў, якія ствараюць свой бізнес у сферы бытавога абслугоўвання насельніцтва, паслугі Шаркаўшчынскага КБА па-ранейшаму запатрабаваны ў насельніцтва. Тут працуюць шмат людзей, якія на працягу дзесяцігоддзяў застаюцца вернымі сваёй арганізацыі.
Парыкмахер Галіна Шышко ў камбінаце бытавога абслугоўвання шчыруе на працягу 35 гадоў. Стаж працы даволі значны. Жанчына ў маладосці прыйшла ў дадзеную прафесію, аб чым ніколі не пашкадавала, бо цвёрда ўпэўнена — гэта яе справа.
Калега Галіны — парыкмахер з дваццацігадовым стажам працы Алена Нікіфарава. Жанчына з задавальненнем займаецца любімай справай, якая прыносіць ёй асалоду і радасць.
— Нягледзячы на тое, што ў мінулыя гады кліентаў — мужчын і жанчын — было значна больш, да нас і цяпер прыходзяць шаркаўчане, прыязджаюць жыхары вёсак, — кажа Алена.
— У кожнай з нас нават свае пастаянныя кліенты, — з усмешкай дапаўняе калегу Галіна.
Па распрацаваным графіку парыкмахеры двойчы на тыдзень ажыццяўляюць выезды на комплексныя прыёмныя пункты ў аграгарадкі. Там таксама па папярэднім запісе прыходзяць да іх людзі, каб зрабіць прычоску, пафарбаваць валасы. Карацей кажучы, прафесія Алены і Галіны карыстаецца попытам сярод насельніцтва. А ўсё гэта таму, што жанчыны не проста прафесіяналы сваёй справы, але яшчэ спагадлівыя, прывабныя і ветлівыя ў зносінах з людзьмі.
Сяргей РАЙЧОНАК.