Дэлегат VI Усебеларускага народнага сходу Дзмітрый Ламака сустрэўся з калектывам раённага цэнтра па абслугоўванні бюджэтных арганізацый

Актуальное Общество

IMG_6614 (Копировать)Кожны месяц інфармацыйна-прапагандысцкія групы праводзяць сустрэчы ў працоўных калектывах, па месцы жыхарства ў межах адзінага дня інфармавання насельніцтва. У сакавіку тэмай адзінага дня інфармавання стала “Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь”.
Старшыня райвыканкама Дзмітрый Ламака сустрэўся з калектывам Шаркаўшчынскага раённага цэнтра па абслугоўванні бюджэтных арганізацый.
IMG_6608 (Копировать)IMG_6615 (Копировать)— Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь — асноўны закон беларускай дзяржавы, які валодае вышэйшай юрыдычнай сілай, — сказаў Дзмітрый Міхайлавіч. — Менавіта Канстытуцыя вызначае дзяржаўны і грамадскі лад краіны, прававы статус чалавека, яго ўзаемаадносіны з дзяржавай і грамадствам, а таксама выконвае шэраг іншых функцый.
Напярэдадні VI Усебеларускага народнага сходу для вызначэння пазіцыі насельніцтва адносна магчымых змяненняў у Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь па ўсёй краіне праходзілі дыялогавыя пляцоўкі. Усе ініцыятывы і прапановы грамадзян былі сабраны, абмеркаваны з экспертамі і накіраваны на разгледжанне на Усебеларускім народным сходзе.
У час сумеснай гутаркі старшыня райвыканкама расказаў прысутным пра станоўчыя зрухі ў сацыяльна-эканамічным развіцці раёна. У прыватнасці, Дзмітрый Міхайлавіч паведаміў, што нягледзячы на пэўныя цяжкасці ў рэгіёне развіваецца малы і сярэдні бізнес. На невыкарыстоўваемых плошчах шматлікіх будынкаў адкрываюцца аб’екты гандлю, грамадскага харчавання, фармацыі.
— У бліжэйшай перспектыве плануецца адкрыццё домабудаўнічага камбіната, — паведаміў кіраўнік раёна. — На невыкарыстоўваемых аб’ектах былога хлебазавода мяркуецца ўзвядзенне прадпрыемства па перапрацоўцы рыбы з наступным экспартам прадукцыі ў Расійскую Федэрацыю. У памяшканнях кансервавага завода будзе зманціравана абсталяванне па перапрацоўцы садавіны, дзікарослых ягад і вырабе сокаў.
Як падкрэсліў Дзмітрый Міхайлавіч, раённай уладай, звычайнымі людзьмі робіцца ўсё магчымае, каб дабрабыт жыхароў гарадскога пасёлка і раёна з кожным годам паляпшаўся.
Сяргей РАЙЧОНАК.