Флікеры і пешаходы (нататкі з рэйду)

Актуальное

Флікеры з’явіліся параўнальна нядаўна, але трывала ўвайшлі ў наш ужытак. Магчыма, хтосьці і адносіцца да яго абавязковага нашэння негатыўна. Але ў тым, што наяўнасць любога святлоадбіваючага элемента робіць пешахода больш заўважным, не паспрачаешся. А таксама пазбавіць ад непажаданых праблем пры сустрэчы з інспектарам ДПС на цёмным участку праезнай часткі. А вось выявіць тых, для каго святлоадбіваючы элемент яшчэ не стаў абавязковым атрыбутам, і быў закліканы наступны рэйд, у якім паўдзельнічаў карэспандэнт нашай газеты. Справа ў тым, што ў восеньскі і зімовы перыяды, калі пачынае рана цямнець, а бяспека пешаходаў становіцца найбольш актуальным пытаннем, прадстаўнікі аддзялення ДАІ РАУС актывізуюць дзейнасць па кантролі за захаваннем правіл нашэння флікераў. Таму штодзённа сумесна з дружыннікамі на транспарце, які згодна з графікам дзяжурстваў прадастаўляюць арганізацыі і прадпрыемствы раёна, праводзяцца рэйды.
Рэйд з інспектарамі ДПС Дзмітрыем Краўчанка і Міхаілам Фаміным пачынаецца з гарадскога пасёлка. У ранніх прыцемках позняй восені шаркаўчане спяшаюцца з работы дадому. У пераважнай большасці святлоадбіваючы элемент у наяўнасці: ці то ў выглядзе павязкі, ці то элемента вопраткі, ці прычэпленага значка. Далей наш маршрут праходзіць праз населеныя пункты Пялікі, Жданы, Васюкі, Станіславова, Папкі, Ручай.
— Падчас рэйдаў стараемся найбольшую ўвагу надаваць сялу, — тлумачаць інспектары. —   Сяльчане спадзяюцца на аддаленасць ад гарадскога пасёлка і беспакараннасць, таму не заўсёды адносяцца да патрабавання насіць флікеры сур’ёзна. Хоць ім якраз іх насіць вельмі пажадана, калі браць пад увагу горшае асвятленне дарог, адсутнасць тратуараў, пешаходных пераходаў, хуткасць, з якой праязджае праз вёскі аўтатранспарт.
Але ў дажджлівы няўтульны вечар, відаць, большасць сяльчан вырашыла сядзець дома, таму на вуліцах, грунтовых дарогах, якія мы таксама не пакідалі без увагі, ніхто не сустракаўся. А тыя рэдкія праходжыя ці веласіпедысты, што спяшаліся дадому, мелі на сабе патрэбныя святлоадбіваючыя элементы.
Мы вяртаемся ў гарадскі пасёлак і накіроўваемся на тыя яго вуліцы, дзе няма тратуараў, а значыць заўважанаму без флікера чалавеку пагражае штраф. У святле фар на дарозе становіцца відаць фігура і, здаецца, без флікера. Інспектары накіроўваюцца да хлопца, але ў таго ўжо ў руцэ ўзнікае святлоадбіваючая павязка. І з нявінным выглядам ён сцвярджае, што вось такім манерам і ішоў па цёмнай вуліцы.
— У наступны раз такі нумар не пройдзе, — адпускаюць хлопца інспектары без стратаў для яго кашалька. — Флікер трэба насіць не ў кішэні, а на руцэ.
Рэйд заканчваецца. Гэтым разам абыходзіцца без штрафаў, хаця звычайна, па словах інспектараў, за вечар трапляюцца 3-4 парушальнікі. Я выходжу з машыны і звыклым рухам апранаю свой флікер на рукаў. Для мяне гэта таксама стала ўжо звычкай.
Андрэй БУРЭЦ



19 комментариев по теме “Флікеры і пешаходы (нататкі з рэйду)

  1. я не по тем делам, у нас есть кому «гонять»!

  2. Вот что-то не указано, были ли на них фликеры.
    Вы лучше велосипедистов гоняйте, а то на машине не везде проедешь, смотришь — аист летит, планирует…

  3. Или еще лучше здравый смысл — это сумма предубеждений, приобретенных до восемнадцатилетнего возраста.

  4. здравый смысл — унаследованная глупость отцов

  5. речь уже идёт не об этом, ПДД есть, ППБ есть, ПТБ есть, но вот правил ношения фликеров нет!

  6. В данном случае задача определить для себя значение выражения «обозначить себя» Здраво рассуждаю, обозначение себя фликером в кармане не логично и неуместно!))

  7. п.17 1 ПДД права пешеходов( при движении по краю проезжей части дороги в темное время суток пешеход должен обозначить себя световозвращающим элементом). Ни слова о правилах ношения( может надо под неким определённым углом надевать, иметь при себе сертификат соответствия и т.д. до бесконечности)

  8. п.17 1 ПДД, толковый словарь В.Даля, поисковая система GOOGLE—-это все Вам в помощь

  9. насчёт кармана виноват, не так понял, но вот что за правила новые такие- правила ношения фликеров….?

  10. А что в Вашем понятии тогда значит «Обозначить себя»! В данном случае речь ведется об обозначении пешехода, что есть условие возможности использования светоотражающих качеств фликера с целью достижения заметности в темное время суток в свете фар автотранспорта и даче водителю шанса не совершить ДТП! Как я понимаю, световозвращающие качества фликера в кармане равны нулю))) Фликер?! нужен ли он!? Спросите у любого водителя, и получите вразумительный ответ, что он нужен, и реально эффективен!
    Искренне Ваш :*)

  11. «Флікер трэба насіць не ў кішэні, а на руцэ.» Что-то в ПДД такого нет.
    При движении по краю проезжей части дороги в темное время суток пешеход должен обозначить себя световозвращающим элементом

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *