Узнагароджаны прафсаюзам жывёлаводы ААТ “Ельня-Агра” Юрый Хаданёнак і Васілій Ганебны

Прафсаюзы Сельское хозяйство

507 (Копировать)Заўсёды станоўчыя паказчыкі ў галіне жывёлагадоўлі ў адкрытым акцыянерным таварыстве “Ельня-Агра”. Напрыклад, на МТФ “Зорка” і аператары машынняга даення высокія надоі атрымліваюць, рэалізуючы дзяржаве малако высокай якасці, і жывёлаводы, якія даглядаюць бычкоў на адкорме, таксама маюць значныя прывагі ў вазе буйной рагатай жывёлы.
Бездакорна працуюць на гэтай ферме Юрый Хаданёнак і Васілій Ганебны. У гурце Юрыя сярэднясутачная прывага жывёлы за студзень-люты склала 714 грамаў, у гурце Васілія — 559.
— Старанная праца — станоўчыя вынікі, — сказала нам намеснік кіраўніка сельгаспрадпрыемства Ніна Буда. — Юрый і Васілій заўсёды знаходзяцца на перадавых пазіцыях.
Не абышла увагай станоўчыя працоўныя паказчыкі гэтых мужчын старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Таццяна Альшэўская. У межах рэспубліканскай акцыі “Наш жывёлавод” Таццяна Мікалаеўна ўручыла Юрыю Хаданёнку і Васілію Ганебнаму грашовыя прэміі за шчырую працу.
Сяргей РАЙЧОНАК.