Перадавыя даяркі з ААТ “Княж” — Людміла Захарэвіч і Людміла Хаданёнак

Сельское хозяйство

511 (Копировать)На старонках раённай газеты мы неаднаразова паведамлялі пра высокія працоўныя паказчыкі аператараў машыннага даення МТФ “Германавічы” ААТ “Княж” Людмілы Хаданёнак і Людмілы Захарэвіч. Абедзьве жанчыны працуюць старанна і сумленна. Людміла Захарэвіч сёлета за студзень—люты змагла надаіць ад каровы ў сярэднім 628 кілаграмаў малака, а яе сяброўка — 958 кілаграмаў. Дарэчы, Людміла Хаданёнак за 2020 год атрымала ў сярэднім ад адной каровы 5 тысяч 6 кілаграмаў малака. Па выніках працы за мінулы год Людміла Юр’еўна стала лаўрэатам ганаровага звання “Чалавек года Шаркаўшчыны” ў намінацыі “аграпрамысловы комплекс”.
Старшыня райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Таццяна Альшэўская ў межах рэспубліканскай акцыі “Наш жывёлавод” павіншавала жанчын з высокімі працоўнымі дасягненнямі, уручыла ім грашовыя прэміі, пажадала новых поспехаў, здароўя і дабрабыту ў сем’ях.
Сяргей РАЙЧОНАК.