Прафсаюзы ўзнагародзілі перадавых даярак КУВСП імя Маркава Святлану Странчэўскую і Наталлю Грыцыў

Прафсаюзы Сельское хозяйство

575 (Копировать)Са снежня мінулага года і да канца сакавіка 2021 года праходзіла акцыя Беларускага рэспубліканскага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу “Наш жывёлавод”, у час якой узнагароджваліся перадавыя работнікі дадзенай галіны.
На малочнатаварнай ферме “Радзюкі” КУВСП імя Маркава, якую мы наведалі напрыканцы сакавіка разам са старшынёй райкама прафсаюза работнікаў АПК Таццянай Альшэўскай, сустрэліся са спецыялістам па ідэалагічнай рабоце гаспадаркі Анатоліем Дзітрысам, старшынёй прафкама сельгаспрадпрыемства Сяргеем Талапіла, з работнікамі МТФ.
Ранішняе даенне кароў ужо заканчвалася, таму і жывёлаводы, і даяркі, вымыўшы апараты, прыбраўшы свае рабочыя месцы, збіраліся дадому.
Старшыня прафкама гаспадаркі Сяргей Талапіла паведаміў, што па выніках двух месяцаў 2021 года лідарамі сярод аператараў машынняга даення з’яўляюцца Святлана Странчэўская і Наталля Грыцыў. Святлана атрымала ад адной каровы ў сярэднім 554 кілаграмы малака, а Наталя — 520 кілаграмаў.
Анатолій Дзітрыс падкрэсліў, што работнікі МТФ “Радзюкі” добрасумленныя, маюць вялікі вопыт у працы, з’яўляюцца прыкладам для іншых.
Улічваючы станоўчыя паказчыкі ў рабоце, стараннасць і адказнасць за даручаную справу, старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Таццяна Альшэўская ўручыла кожнай з жанчын грашовыя прэміі, падзякавала за працу, пажадала і ў далейшым высокіх надояў, здароўя, поспехаў і дабрабыту.
Сяргей РАЙЧОНАК.