Вуліцы Шаркаўшчыны ачышчаюцца ад снегу

Актуальное

Тэрыторыю рынку ачышчае ад снегу трактарыст аўтабазы райспажыўтаварыства В. А. Дзерман

Надышоў снежань, а разам з ім марозы і вялікая колькасць снегу. Тут не абысціся без дапамогі снегаўборачнай тэхнікі. Аператыўна і якасна пачалася праца прыборкі снегу. Ідучы па вуліцы, можна было заўважыць як спецыяльна абсталяваны трактар расчышчае дарогу. Сярод іншых прадпрыемстваў гэтай справай займалася і аўтабаза райспажыўтаварыства. В.А. Дзерману давялося шмат папрацаваць, каб ачысціць ад снегу тэрыторыю рынку. Па прагнозах снегапады будуць працягвацца, таму працы для снегаўборачнай тэхнікі хопіць.

Тэкст і фота Марыны ЖАКАЎКА.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *