Народны фальклорны калектыў “Купалінка” з Каўшэлева парадаваў сваіх прыхільнікаў канцэртам

Актуальное

IMG_6972 (Копировать)32 гады пры Каўшэлеўскім Доме фальклору існуе народны калектыў “Купалінка”. Многае змянілася за гэты час: склад удзельнікаў, часткова рэпертуар. Але нязменнай засталася любоў самадзейных артыстаў да песеннай спадчыны сваіх продкаў.
У сярэдзіне красавіка спецыялісты і ўдзельнікі гурткоў установы культуры прадэманстравалі сваё мастацтва для мясцовых гледачоў. Канцэртная праграма, якая доўжылася амаль дзве гадзіны, была насычана песнямі ў выкананні народнага фальклорнага калектыву “Купалінка”, які мае вельмі багаты рэпертуар. 32 гады свайго існавання самадзейныя артысты адраджаюць, захоўваюць і памнажаюць фальклорную спадчыну свайго рэгіёну.
— За тры дзесяцігоддзі мы прымалі ўдзел не толькі ў раённых мерапрыемствах. Наша “Купалінка” з’яўляецца лаўрэатам шматлікіх абласных, рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў і фестываляў, — кажа дырэктар Дома фальклору, заснавальнік народнага калектыву Надзея Вайцюль. — Шкада, што насельніцтва нашай вёскі і навакольных населеных пунктаў змяншаецца. Тым не менш, яшчэ застаюцца тыя людзі, хто з вялікім жаданнем і ахвотай прыходзіць на рэпетыцыі ў нашу ўстанову культуры, разам з намі ладзіць канцэртныя выступленні.
За дасягнутыя поспехі ў развіцці самадзейнай мастацкай творчасці, актыўную работу па прапагандзе народных традыцый фальклорнаму калектыву “Купалінка” загадам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь 30 верасня 1999 года было прысвоена званне “Народны самадзейны калектыў”. Шмат год “Купалінкай” кіруе Лідзія Іванаўна Верашчака. Усю сваю працоўную частку жыцця Дому фальклору прысвяціла Ядзвіга Уладзіміраўна Туронак. Яна з’яўлялася мастацкім кіраўніком, была і акампаніятарам народнага калектыву.
Любові да аўтэнтычных танцаў і песень у Каўшэлеве вучылі з маленства, што і давала свае станоўчыя вынікі. Сёння фальклорныя традыцыі прадаўжае дзіцячы фальклорны калектыў “Шчадроўкі”. Хлопчыкі і дзяўчынкі з задавальненнем вывучаюць песні і танцы сваіх продкаў. Акрамя гэтага пры Каўшэлеўскім Доме фальклору існуюць яшчэ гурток сольных спеваў “Актава” і гурток здаровага ладу жыцця “Пазітыў”. Усе гэтыя клубныя аб’яднанні выступілі перад гледачамі падчас справаздачнага канцэрта.
Нягледзячы на шматлікія цяжкасці, культурнае жыццё ў Каўшэлеўскім Доме фальклору працягваецца. І вельмі добра, што працягваецца яно, дзякуючы маладому пакаленню, якое пераймае лепшыя традыцыі сваіх продкаў.
Сяргей РАЙЧОНАК.

IMG_6872 (Копировать) IMG_6878 (Копировать) IMG_6891 (Копировать) IMG_6945 (Копировать) IMG_6953 (Копировать) IMG_6961 (Копировать) IMG_6970 (Копировать)