Хуткімі тэмпамі праходзіць пасяўная кампанія 2021 года ў ААТ «Агра-Ельня»

Сельское хозяйство

IMG_7015 (Копировать)На календары канец красавіка, пасяўная кампанія ў адкрытым акцыянерным таварыстве “Ельня-Агра” перайшла свой “экватар” і хутка будзе завершана. Пра тое, як мясцовыя аграрыі працавалі насуперак капрызам надвор’я, мы і даведаліся, трапіўшы на палеткі гэтай гаспадаркі.
Разам з кіраўніком сельгаспрадпрыемства Міхаілам Якімовічам, на аўтамабілі “Ніва” пераадолеўшы значных памераў роў, трапілі ва ўрочышча Лабяк каля Лабэцкага. Назва месца цалкам апраўдвае сябе. Трактары працавалі на ўзвышшы. Культывацыю праводзілі механізатары Яўгеній Арэх і Іван Шышковіч. Мы толькі на адну хвіліну папрасілі спыніць магутную тэхніку, каб зрабіць фотаздымак перадавых трактарыстаў, якія потым зноў рушылі па палетках.
Каля вёскі Іванава працаваў мехатрад па развозе арганічных угнаенняў пад сяўбу кукурузы.
— Складана з механізатарскімі кадрамі, — з сумам у голасе кажа Міхаіл Мікалаевіч. — Праблема часткова вырашаецца толькі дзякуючы трактарыстам, якія знаходзяцца на заслужаным адпачынку, але кожную вясну згаджаюцца дапамагчы гаспадарцы. Слоў удзячнасці заслугоўваюць Мар’ян Грыдзюшка, Леў Васілеўскі, Мікалай Якімовіч. На развозе арганікі ў нас яшчэ задзейнічана тэхніка з Язненскага ПМС Міёрскага раёна.
У дзень нашага наведвання хлебаробы працавалі таксама на 27-гектарным полі за вёскай Буды. Культывацыю глебы вялі Уладзімір Яблонскі і Дзмітрый Мацкевіч. Паралельна ішоў збор камянёў у трактарны прычэп. А следам вопытны механізатар Васілій Красоўскі на новым трактары “Беларус” МТЗ-1221 з чатырохметровай сеялкай загортваў насенне зернебабовых культур у глебу.
Новы трактар “Беларус” МТЗ-1221 атрымаў таксама і Уладзімір Яблонскі. Але пакуль яшчэ мужчына шчыруе на “Кіраўцы” К-701 у счэпе з культыватарам.
— Пакуль не варта выводзіць новы трактар у поле, бо хапае працы і на гэтай тэхніцы, — кажа Уладзімір. — Нягледзячы на тое, што майму “Кіраўцу” амаль 40 год, тэхніка працуе бездакорна, паломкі здараюцца рэдка.
— На сяўбе ў нас яшчэ занятыя Віталій Хрол і Аляксей Малыш, — працягвае гаворку Міхаіл Мікалаевіч. — Як і ў мінулыя гады, абодва яны працуюць на агрэгатах КЗР-10 з трохметровымі сеялкамі “Лемкен”. Паралельна вядзём падкормку азімых культур. Гэтай справай займаецца Васілій Якімовіч.
— Праца нашых хлебаробаў будзе адзначана не толькі заработнай платай. Лепшым работнікам уручым грашовыя прэміі, падарункі, — паведаміла намеснік дырэктара гаспадаркі па ідэалогіі Ніна Буда.

Сяргей РАЙЧОНАК

IMG_7000 (Копировать) IMG_7003 (Копировать) IMG_7010 (Копировать) IMG_7011 (Копировать) IMG_7018 (Копировать) IMG_7023 (Копировать)