Прафсаюзы, моладзь і савет ветэранаў падпісалі пагадненне аб сумеснай працы

Молодежь Патрыятычнае выхаванне Прафсаюзы

Вераніка Кавалеўская, Ігар Малюгін і Ірына Міхалёнак у час падпісання сумеснага пагаднення
Вераніка Кавалеўская, Ігар Малюгін і Ірына Міхалёнак у час падпісання сумеснага пагаднення

Раённае аб’яднанне прафсаюзаў разам з раённым саветам ветэранаў і райкамам ГА “БРСМ” запланавалі ў 2021 годзе, які сёлета з’яўляецца Годам народнага адзінства, правесці шэраг сумесных мерапрыемстваў патрыятычна-выхаваўчага накірунку, акцый, накіраваных на зберажэнне гістарычнай памяці аб воінах, якія аддалі сваё жыццё за мір і свабоду на нашай зямлі, культурна-масавых мерапрыемстваў.
З гэтай мэтай старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Ігар Малюгін, старшыня раённага савета ветэранаў Ірына Міхалёнак і першы сакратар райкама ГА “БРСМ” Вераніка Кавалеўская падпісалі сумеснае пагадненне.
— Запланаваныя намі мерапрыемствы будуць рэалізоўвацца не толькі сёлета, але і ў бліжэйшыя гады, — падкрэсліў Ігар Малюгін. — Толькі сумеснымі дзеяннямі мы зможам зберагчы і памножыць лепшыя здабыткі былых пакаленняў і разам будаваць свабодную і незалежную Рэспубліку Беларусь.
Сяргей РАЙЧОНАК.