15-годдзе стварэння адзначыла раённая арганізацыя ГА «Беларускі саюз афіцэраў»

Общество Патрыятычнае выхаванне

IMG_7185 (Копировать)26 красавіка 2006 года была створана Шаркаўшчынская раённая арганізацыя грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз афіцэраў”. З гэтай нагоды ў мінулую пятніцу ў раённым Цэнтры культуры прайшоў урачысты сход.
На мерапрыемстве ў якасці запрошаных гасцей прысутнічалі старшыня раённага Савета дэпутатаў Уладзімір Шпец, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Людміла Стома, старшыня абласной арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз афіцэраў” Сяргей Дзянісаў.
Пра дзейнасць арганізацыі расказаў яе старшыня Валерый Ан. Першым кіраўніком з’яўляўся былы ваенны камісар Шаркаўшчынскага райваенкамата Валянцін Куклін, які займаў гэту пасаду з 2006 па 2013 гады. Тады у склад арганізацыі ўвайшлі 36 чалавек. У сакавіку 2013 года рашэннем савета старшынёй арганізацыі быў абраны Андрэй Дубовік, які на той час з’яўляўся камісарам Шаркаўшчынскага райваенкамата.
23 студзеня 2016 года раённае аб’яднанне ГА “Беларускі саюз афіцэраў” узначаліў падпалкоўнік ў адстаўцы Валерый Ан. Па яго ініцыятыве ў 2016 годзе быў адкрыты памятны знак у гонар Героя Савецкага Саюза Рамана Сцяпанавіча Кудрына ў скверы на плошчы 1 Мая. Штогод члены арганізацыі ўдзельнічаюць ў рэспубліканскіх дабрачынных акцыях. Напярэдадні Дня ведаў, навагодніх і калядных свят яны наведваюць сацыяльныя ўстановы: школы, дзіцячыя сады, дзіцячы дом сямейнага тыпу, сацыяльны прытулак. Падчас наведвання ўручаюць каштоўныя падарункі. Немалаважным аспектам у працы арганізацыі з’яўляецца правядзенне патрыятычнай работы, якую члены аб’яднання праводзяць у школах гарадскога пасёлка і раёна.
Падчас правядзення ўрачыстасці словы віншаванняў прагучалі ад старшыні раённага Савета дэпутатаў Уладзіміра Серафімавіча Шпяца. Ён уручыў Падзяку старшыні райвыканкама намесніку кіраўніка раённай арганізацыі Раману Більдзюга за шматгадовую і добрасумленную працу.
Са словамі віншаванняў да прысутных звярнулася таксама начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, старшыня раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” Людміла Стома. Людміла Уладзіміраўна шчыра павіншавала членаў арганізацыі з юбілеем, пажадала кожнаму здароўя, плённай працы на карысць раёна і нашай краіны.
Старшыня Віцебскага абласнога аб’яднання ГА “Беларускі саюз афіцэраў” Сяргей Дзянісаў пасля віншавальных слоў уручыў граматы і дыпломы членам раённай арганізацыі. Сяргей Сцяпанавіч пажадаў, каб і надалей тая работа, якую праводзяць шаркаўчане ў справе патрыятычнага выхавання падрастаючага пакалення, у справе захавання гістарычнага мінулага нашай радзімы, памнажалася і прыносіла свае плённыя вынікі.
Сяргей РАЙЧОНАК.

IMG_7192 (Копировать) IMG_7195 (Копировать)IMG_7144 (Копировать) IMG_7154 (Копировать) IMG_7155 (Копировать) IMG_7157 (Копировать) IMG_7158 (Копировать) IMG_7159 (Копировать) IMG_7160 (Копировать) IMG_7162 (Копировать) IMG_7163 (Копировать) IMG_7168 (Копировать) IMG_7170 (Копировать) IMG_7171 (Копировать) IMG_7172 (Копировать) IMG_7175 (Копировать) IMG_7177 (Копировать) IMG_7179 (Копировать) IMG_7180 (Копировать) IMG_7181 (Копировать) IMG_7182 (Копировать) IMG_7183 (Копировать)