Кожны год члены раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз афіцэраў” займаюцца добраўпарадкаваннем сквера побач з сядзібай Героя Савецкага Саюза Рамана Сцяпанавіча Кудрына. Напярэдадні свята Вялікай Перамогі па ініцыятыве старшыні аб’яднання Валерыя Ана на ўскрайку сквера былі высаджаны саджанцы туі — вечназялёнай расліны. Гэта стала напамінам аб неўміручым подзвігу нашага земляка.
— Мы заўсёды павінны памятаць пра подзвіг савецкіх салдат у гады Вялікай Айчыннай вайны, — сказаў Валерый Інакенцьевіч. — Расказваючы пра яго, мы разам займаемся вельмі карыснай справай — патрыятычным выхаваннем падрастаючага пакалення, якому наканавана працягваць лепшыя традыцыі слаўнага гістарычнага мінулага нашай краіны.
Сяргей РАЙЧОНАК.