Канцэрт «Пераможная вясна — святая дата»

Актуальное

IMG_7482А восьмай гадзіне вечара на адкрытай пляцоўцы раённага Цэнтра культуры работнікі ўстановы ладзілі другую частку ўрачыстай праграмы да Дня Перамогі. Шаркаўчане наведалі мерапрыемства, разам з артыстамі спявалі песні ваенных гадоў. Побач працавалі гандлёвыя рады Пастаўскага філіяла Віцебскага аблспажыўтаварыства, дзе можна было смачна падсілкавацца. Індывідуальныя прадпрымальнікі прапаноўвалі дзецям салодкія прысмакі і шматлікія атракцыёны.
Свята, прысвечанае 76-й гадавіне Вялікай Перамогі, атрымалася па-сапраўднаму цёплым, сяброўскім і шчырым. Яно надоўга застанецца ў памяці шаркаўчан.
Сяргей РАЙЧОНАК.IMG_7483IMG_7486IMG_7487IMG_7489IMG_7491IMG_7493IMG_7496IMG_7498IMG_7500