У аг. Германавічы прайшоў святочны канцэрт «Маляваныя дзівосы» ў рамках міжнароднай акцыі «Ноч музеяў»

Общество Турызм

IMG_9469 (Копировать)З мэтай захавання і папулярызацыі традыцыйнага мастацтва маляваных дываноў Віцебскага Паазер’я на тэрыторыі Шаркаўшчынскага раёна ў 2021 годзе праводзіцца культурна-мастацкі праект “Маляваныя дзівосы”. Падрабязней пра яго раённай газеце расказала метадыст раённага Цэнтра культуры Сняжана Маляўка.
— Праект уключае ў сябе некалькі этапаў. У красавіку адбыўся першы, падчас якога культработнікі пазнаёмілі насельніцтва раёна з традыцыйным мастацтвам маляваных дываноў. Сектарам па нестацыянарным формам абслугоўвання насельніцтва і аддзелам традыцыйнай культуры, раённым цэнтрам рамёстваў былі арганізаваны тэматычныя мерапрыемствы “З любоўю да творчасці”. Іх наведалі жыхары Дворнава, Сталіцы, Лужкоў, Вялікага Сяла, Васюкоў і іншых населеных пунктаў.
Для мясцовага насельніцтва ладзілася выстава твораў народнага клуба майстроў народных мастацкіх рамёстваў “Талака” пад кіраўніцтвам Святланы Заіка, а таксама прайшоў майстар-клас па маляванцы, дзе Святлана падрабязна растлумачыла і прадэманстравала працэс стварэння маляванкі. Паведаміла пра гістарычныя асаблівасці развіцця і распаўсюджвання маляваных дываноў на шаркаўшчынскай зямлі.
Другі этап праекта адбыўся 15 мая ў аграгарадку Германавічы на тэрыторыі мастацка-этнаграфічнага музея імя Я. Н. Драздовіча ў рамках міжнароднай акцыі “Ноч музеяў”.
Пачаўся ён а сямнаццатай гадзіне. Удзельнікі народнага клуба майстроў народных мастацкіх рамёстваў раённага цэнтра раместваў прадэмантравалі свае таленты на выставах твораў і падчас правядзення майстар-класа па трох накірунках: разьба па дрэву, роспіс маляванага дывана, саломапляценне.
Свае песні і бадзёры настрой дарылі прысутным удзельнікі народнага вакальнага ансамбля Лужкаўскага СДК, народнага фальклорнага калектыву “Купалінка” Каўшэлеўскага дома фальклору, народнага літаратурна-музычнае аб’яднання “Світанак”. У вобразах чароўных, прыгожых кветачак у харэаграфічнай замалёўцы “Дыванок ажывае” выступілі дзяўчаты з узорнага калектыву “Гармонія” Германавіцкага цэнтра культуры і народных традыцый.
Эмоцыі наведвальнікаў сведчылі, што дадзены праект і акцыя з’яўляюцца цікавым, незвычайным спосабам весці дыялог паміж мінулым і будучыняй, яшчэ раз нагадаць жыхарам раёна пра нашу гісторыю, прычым у гульнявой форме, а яшчэ проста добра правесці час і пагутарыць з прыемнымі людзьмі.
Трэба адзначыць, што падчас мерапрыемства ўзнагароды атрымалі ўдзельнікі першага этапу з ліку мясцовага насельніцтва, якія ўдала завяршылі роспіс сваіх маляванак.
Старшыня раённай арганізацыі ГА «Беларускі саюз жанчын» Людміла Стома пад час мерапрыемства пажадала здароўя, поспехаў, крэатыўных ідэй калектыву і ўручыла падарунак дырэктару Германавіцкага мастацка-этнаграфічнага музея імя Я. Н. Драздовіча Людміле Навіцкай.
Пасля канцэртнай праграмы тэатралізаваную экскурсію “Таямнічасць і рэальнасць Язэпа Драздовіча” правялі для гледачоў супрацоўнікі музея.
Набыць сувенірную прадукцыю можна было і ў шаркаўшчынскіх майстроў. Свае вырабы прапаноўвалі супрацоўнікі раённага цэнтра рамёстваў.
У кожнага народа ёсць свая культура, якую ён беражліва ахоўвае і перадае з пакалення ў пакаленне. Такі ўнікальны прыклад народнага мастацтва, як маляваныя дываны, не толькі дайшоў да нашых дзён, але і атрымаў папулярнасць сярод шырокага кола людзей. Падтрымліваючы любоў да культуры і традыцый свайго народа. Сёння мы фарміруем светапогляд будучых пакаленняў.
Алена АНАНІЧ.

IMG_9348 (Копировать) IMG_9351 (Копировать) IMG_9355 (Копировать) IMG_9359 (Копировать) IMG_9361 (Копировать) IMG_9367 (Копировать) IMG_9373 (Копировать) IMG_9375 (Копировать) IMG_9377 (Копировать) IMG_9381 (Копировать) IMG_9382 (Копировать) IMG_9383 (Копировать) IMG_9393 (Копировать) IMG_9395 (Копировать) IMG_9397 (Копировать) IMG_9398 (Копировать) IMG_9400 (Копировать) IMG_9402 (Копировать) IMG_9403 (Копировать) IMG_9405 (Копировать) IMG_9408 (Копировать) IMG_9411 (Копировать) IMG_9415 (Копировать) IMG_9417 (Копировать) IMG_9425 (Копировать) IMG_9427 (Копировать) IMG_9430 (Копировать) IMG_9433 (Копировать) IMG_9439 (Копировать) IMG_9443 (Копировать) IMG_9444 (Копировать) IMG_9447 (Копировать) IMG_9450 (Копировать) IMG_9457 (Копировать) IMG_9463 (Копировать) IMG_9472 (Копировать) IMG_9473 (Копировать) IMG_9474 (Копировать) IMG_9480 (Копировать)