Дыялогавая пляцоўка “Мая прафесійная будучыня” прайшла на базе Іёдскай дзіцячы сад—сярэдняй школы

Общество Сельское хозяйство

IMG_7510 (Копировать)Экспертамі мерапрыемства сталі намеснік старшыні раённага выканаўчага камітэта Юрый Васілеўскі, начальнік арганізацыйна-кадравага аддзела райвыканкама Валянціна Клімза, начальнік аддзела па адукацыі райвыканкама Кацярына Міхнёнак, спецыялісты ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне раённага выканаўчага камітэта, а таксама прадстаўнікі мясцовага сельгаспрадпрыемства, Глыбоцкай інтэграцыйнай структуры, Глыбоцкага прафесійнага ліцэя. Мадэратарам выступіла педагог-псіхолаг навучальнай установы Ніна Лонская.
Каб больш дасканала зразумець прысутным вучням, сярод якіх былі школьнікі 7—11 класаў, як правільна абраць у далейшым жыццёвую дарогу, на ўласным прыкладзе пра гэта расказалі прысутныя госці. Так, кожны з іх паступова дабіваўся сваіх прафесійных вышынь, пакрысе набіраўся вопыту. Вучням даволі цікава было даведацца, як сённяшнія дзяржаўныя служачыя, кіраўнікі ўстаноў, арганізацый і прадпрыемстваў прыйшлі да вызначанай мэты ў прафесійным росце. Немалаважным фактарам у дадзенай гутарцы стала тое, што кожны з прысутных вучняў уважліва выслухаў аповеды гасцей і, магчыма, узяў на асабістае ўзбраенне тую карысную інфармацыю, якую данеслі да іх эксперты дыялогавай пляцоўкі.
Якую абраць спецыяльнасць у будучым дарослым жыцці? Якую выбраць прафесію? Як стаць карысным чалавекам для грамадства? Менавіта гэтыя пытанні і задавалі вучні. Сто дарог — адна твая. І сапраўды, сёння перад кожным старшакласнікам у нашай краіне адкрыты для навучання прафесіянальна-тэхнічныя, сярэднія спецыяльныя, вышэйшыя навучальныя ўстановы, дзе таленавітыя выкладчыкі праз пэўны перыяд часу зробяць з учарашняга вучня граматнага і адукаванага спецыяліста. І гэта не проста словы.
Запрошаныя на мерапрыемства госці з Глыбоцкай інтэграцыйнай структуры, Глыбоцкага прафесійнага ліцэя на прыкладах некаторых сваіх былых навучэнцаў, а ў цяперашні час выкладчыкаў і працаўнікоў, расказалі юнакам і дзяўчатам якіх прафесійных поспехаў яны змаглі дасягнуць.
Як падкрэсліў намеснік старшыні райвыканкама Юрый Васілеўскі, цяпер вельмі важна, каб веды, набытыя былымі школьнікамі падчас будучай вучобы, маглі прыносіць карысць і чалавеку, і грамадству. Не сакрэт, што ў нядаўнім мінулым большасць выпускнікоў школ імкнуліся атрымаць вышэйшую адукацыю. Час паказаў, што гэта было ў некаторай ступені памылкова. Далёка не кожны з іх, атрымаўшы прафесію, пра якую марыў, змог зарэкамендаваць сябе ў жыцці, атрымліваць дастойны заробак.
Сёння нашаму грамадству, краіне вельмі патрабуюцца спецыяльнасці і прафесіі, звязаныя з будаўніцтвам, аграрным сектарам эканомікі. Менавіта для прыцягнення моладзі да працы ў сельскай гаспадарцы ствараюцца шматлікія прэферэнцыі, выдаткоўваюцца фінансавыя сродкі для замацавання юнакоў і дзяўчат на першых працоўных месцах, існуе і маральнае стымуляванне для маладых спецыялістаў.
У заканчэнні сустрэчы кожны з вучняў яскрава ўсвядоміў, што ўжо сёння трэба карэнным чынам вызначыць сваю будучую прафесію, свой асабісты шлях, сваё далейшае жыццё. Менавіта ў гэтым і заключаецца далейшае “заўтра” кожнага з падлеткаў, будучыня нашай краіны.
Сяргей РАЙЧОНАК.

IMG_7503 (Копировать) IMG_7504 (Копировать) IMG_7516 (Копировать)