Працаўнікі сяла: механізатар ААТ «Жвіранка» Станіслаў Кубліцкі

Сельское хозяйство

528 (Копировать)Станіслаў Кубліцкі больш за трыццаць год працуе механізатарам у сельскай гаспадарцы. Упершыню сеў за руль трактара яшчэ ў былым калгасе імя Кутузава (цяпер ААТ “Жвіранка”). З таго часу ён не здрадзіў любімай справе, роднаму сельгаспрадпрыемству.
На працягу года мужчына шчыруе на сваім трактары “Беларус” МТЗ-1221: зімой падвозіць кармы для буйной рагатай жывёлы, летам заняты на нарыхтоўцы зялёнай масы, а вясной і восенню сее зерневыя.
— Справу сваю я вельмі люблю, — кажа Станіслаў. — Яшчэ ў маленстве сеў за руль трактара, і мне гэта спадабалася. Здаецца, што той дзень быў толькі ўчора, а тым не менш, з той пары прайшлі дзесяцігоддзі.
— Станіслаў сёлета пасеяў больш за 500 гектараў яравых зерневых культур, — паведаміла намеснік кіраўніка ААТ “Жвіранка” па ідэалагічнай рабоце Зінта Валюшкіна. — Нягледзячы на тое, што сяўбу ён праводзіў на сеялцы СЗТ-5,4, якой больш за 15 год, механізатар якасна адпрацаваў на пасяўной кампаніі.
Зінта Мікалаеўна ад імя адміністрацыі сельгаспрадпрыемства павіншавала з працоўнымі поспехамі Станіслава Кубліцкага і ўручыла яму памятныя падарункі.
Сяргей РАЙЧОНАК.