Спартсмены-навучэнцы Шаркаўшчыскай ДЮСШ прынялі ўдзел у першынстве Віцебскай вобласці па лёгкай атлетыцы сярод спецыялізаваных вучэбна-спартыўных устаноў.
На спаборніцтвы, якія праходзілі 26-27 мая ў Віцебску, адправіліся дзесяць шаркаўчан 2008-2009 гадоў нараджэння: Надзея Абрамчык, Дзмітрый Красоўскі, Любоў Кукуць, Вікторыя Буцько, Мікіта Пяткевіч, Аляксей Арлоў, Даніла Касевіч, Вольга Буйчонак, Аліна Радзецкая, Глеб Ласоўскі.
Надзея Абрамчык (трэнер Пётр Рубніковіч) заняла другое месца ў бегу на дыстанцыі 300 метраў з бар’ерамі. Мікіта Пяткевіч (трэнер Сяргей Вашкель) паказаў другі вынік у бегу на дыстанцыі 60 метраў з бар’ерамі. Аляксей Арлоў (трэнер Сяргей Вашкель) стаў трэцім у бегу на дыстанцыі 300 метраў з бар’ерамі. Глеб Ласоўскі (трэнер Юрый Жынгель) заняў трэцяе месца ў бегу на дыстанцыі 60 метраў з бар’ерамі.
— Улічваючы сур’ёзны ўзровень канкурэнцыі, лічу выступленне нашых спартсменаў на абласным спаборніцтве паспяховым, — падводзіць вынікі дырэктар Шаркаўшчынскай ДЮСШ Аляксей КУРАЧОНАК. — Усе прызавыя месцы нашы спартсмены занялі ў бегу з бар’ерамі на розных дыстанцыях. Гэта тлумачыцца тым, што апошнім часам трэнеры і выхаванцы нашай спартыўнай школы сталі больш увагі надаваць гэтай лёгкаатлетычнай дысцыпліне. Віншую юных спартсменаў з прызавымі месцамі і зычу ім будучых перамог.
Андрэй БУРЭЦ.