Спаборнічалі шаркаўшчынскія рыбаловы

Турызм

IMG_20210606_121024 (Копировать)Аматары-рыбаловы з Шаркаўшчыны правялі спаборніцтва па рыбнай лоўлі. Асноўным ініцыятарам выступіла раённая арганізацыя ГА “Беларускі саюз афіцэраў” пад кіраўніцтвам Валерыя Ана.
Раніцою, як узышло сонца, удзельнікі сабраліся на беразе возера Вардзік. Кожны ўзяў з сабою найлепшыя прыналежнасці, бо верыў у свой поспех.
Канечне, і са мной пагодзіцца любы рыбак, на Вардзіку цяжка злавіць рыбу значных памераў. Тым не менш, спартыўны азарт і жаданне перамагчы валодалі ў той дзень кожным з канкурсантаў.
У выніку, у намінацыі “Сямейны ўлоў” першае месца заваявала сям’я Сяргея і Фаіны Шошынаў. Другімі сталі Валерый і Уладзімір Ан. Тройку лідараў замкнула сям’я Ліпскіх — Валерый, Раіса і дачушка Валерыя.
У намінацыі “Паплавочніца” лідарам стаў Аляксандр Асятроў. Крыху саступіў яму Юрый Кавалёнак.
А вось намінацыю “Міс рыбачка” раздзялілі Фаіна Шошына і Раіса Ліпская.
Самым цікавым момантам мерапрыемства стала ўзнагароджванне самага юнага рыбака спаборніцтва дачкі Валерыя і Раісы Ліпскіх — Валерыі. Маленькая дзяўчынка змагла прыняць дастойны ўдзел у мерапрыемстве і сама вылавіла некалькі рыбак.
Валерый Ан усім удзельнікам спаборніцтва ўручыў дыпломы, каштоўныя падарункі. Выказаў пажаданне, каб і ў далейшым праводзіліся такія мерапрыемствы, а кола іх удзельнікаў з кожным годам пашыралася.
Спонсарам спаборніцтва выступіла індывідуальны прадпрымальнік Юлія Хрол, за што арганізатары і ўдзельнікі мерапрыемства выказваюць ёй вялікую ўдзячнасць.
Сяргей РАЙЧОНАК.

IMG_20210606_115707 (Копировать) IMG_20210606_115809 (Копировать) IMG_20210606_115905 (Копировать) IMG_20210606_120048 (Копировать) IMG_20210606_120240 (Копировать) IMG_20210606_120436 (Копировать) IMG_20210606_120533 (Копировать)