Алена Усцінава і Вікторыя Дашкевіч азнаёміліся з работай пярвічных прафсаюзных арганізацый раёна

Прафсаюзы

IMG_7608 (Копировать)Нядаўна наш раён з рабочай паездкай наведалі загадчык прэс-службы Віцебскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў Алена Усцінава і карэспандэнт газеты “Беларускі час” Вікторыя Дашкевіч.
Алена Міхайлаўна ў Пялікаўскім сельскім Доме культуры сустрэлася з працоўным калектывам ААТ “Даватарскі”, расказала прысутным пра кіберзлачынствы, якія апошнім часам значна павялічыліся ў нашай краіне.
— Дадзеная праблема можа закрануць кожнага з нас, бо ўсе мы з’яўляемся карыстальнікамі банкаўскіх пластакавых картак, карыстаемся камп’ютарамі, мабільнай сувяззю, — сказала Алена Міхайлаўна. — Да кожнага з нас можа прыйсці смс-паведамленне або тэлефанаванне, злачынцы, пра якіх мы нічога не ведаем, рознымі шляхамі змогуць завалодаць грашовымі сродкамі. Ні ў якім разе не трэба весці размовы з такі людзьмі, паведамляць паролі пластыкавых картак або іншую інфармацыю. Гэта адносіцца і да дарослых, і да людзей сталага ўзросту, якія найбольш часцей становяцца ахвярамі такіх злачынстваў.
Алена Усцінава і Вікторыя Дашкевіч азнаёміліся з работай пярвічных прафсаюзных арганізацый ААТ “Даватарскі” і ДБУ-26, якімі кіруюць вопытныя старшыні Ірына Ардынская і Ірына Варона. Алена Міхайлаўна падкрэсліла, што вопыт работы дадзеных пярвічак варты пераймання іншымі арганізацыямі раёна і вобласці.
Сяргей РАЙЧОНАК.

IMG_7602 (Копировать) IMG_7615 (Копировать) IMG_7618 (Копировать) IMG_7619 (Копировать) IMG_7626 (Копировать)