10 чэрвеня з роднай школай развіталіся выпускнікі Іёдскай ДС-СШ

Молодежь

IMG_8178 (Копировать)10 чэрвеня, прайшоў выпускны вечар у Іёдскай дзіцячы сад—сярэдняй школе. Сёлета яе скончылі толькі два юнакі і дзве дзяўчыны. Нягледзячы на невялікую колькасць выпускнікоў, да святочнага мерапрыемства ўсе падрыхтаваліся належным чынам: з густам упрыгожылі актавую залу, распрацавалі тэматычны сцэнарый.
На ўрачыстасці сярод ганаровых гасцей прысутнічалі старшыня раённага Савета дэпутатаў Уладзімір Серафімавіч Шпец і галоўны спецыяліст аддзела па адукацыі райвыканкама Алеся Браніславаўна Дарашчонак.
— Дарагія выпускнікі, паважаныя настаўнікі і бацькі, прыміце самыя цёплыя віншаванні са святам заканчэння школы, — з такімі словамі да прысутных звярнуўся Уладзімір Серафімавіч. — Выпускны вечар — знамянальная падзея ў жыцці кожнага чалавека. Я шчыра жадаю вам, выпускнікі, каб кожны з вас знайшоў сваё месца ў жыцці, стаў добрым чалавекам і выдатным спецыялістам, дастойным прадстаўніком маладога пакалення нашага раёна і роднай краіны — Рэспублікі Беларусь.
Юнакі і дзяўчаты, наперадзе ў вас новы этап дарослага самастойнага жыцця. Ад усёй душы жадаю вам шчасця, моцнага здароўя, шчодрага лёсу, упэўненасці ў сваіх сілах і поспеху!
Затым дырэктар навучальнай установы Раіса Пятроўна Лагунёнак уручыла былым адзінаццацікласнікам атэстаты аб заканчэнні сярэдняй школы. Кожнаму яна пажадала ўпэўненым крокам ісці да ажыццяўлення сваім мар і жаданняў, знайсці сваё дастойнае месца ў дарослым жыцці, каб прыносіць карысць сабе, сваім родным, усяму грамадству.
У адрас выпускнікоў гучалі словы шчырых і найлепшых пажаданняў ад кожнага, хто ў той дзень прысутнічаў на ўрачыстасці. Былыя адзінаццацікласнікі запэўнілі сваіх педагогаў, бацькоў, што абавязкова дасягнуць пэўных вышынь у сваіх будучых прафесіях і ніколі не забудуць родную школу, якая дала кожнаму з іх дастойныя веды, вывела на шырокую дарогу жыцця.

Сяргей РАЙЧОНАК

IMG_8139 (Копировать) IMG_8141 (Копировать) IMG_8150 (Копировать) IMG_8155 (Копировать) IMG_8160 (Копировать) IMG_8163 (Копировать) IMG_8171 (Копировать) IMG_8177 (Копировать) IMG_8183 (Копировать) IMG_8186 (Копировать) IMG_8188 (Копировать) IMG_8193 (Копировать)