18 чэрвеня ў Шаркаўшчынскай ЦРБ павіншавалі медыцынскіх работнікаў з прафесійным святам

Здоровье Общество

IMG_0701 (Копировать)
(злева направа) Валянціна Хаданёнак, Алена Мядзелец, Раіса Ліпская, Галіна Ласоўская, Таццяна Пундзіс, Таццяна Басікава, Алена Ерамеева.

17 чэрвеня шаркаўшчынскіх медыкаў запрасілі ў актавую залю цэнтральнай раённай бальніцы. Нагодай для сустрэчы стала прафесійнае свята — Дзень медыцынскіх работнікаў, якое адзначаецца ў нашай краіне ў трэцюю нядзелю чэрвеня. Па традыцыі перад святам падводзяцца вынікі работы, узнагароджваюцца лепшыя работнікі.

Намеснік старшыні райвыканкама Юрый Васілеўскі павіншаваў медыкаў з прафесійным святам, падзякаваў ім за работу па аказанні шаркаўчанам якаснай медыцынскай дапамогі ў сучаснай складанай эпідэміялагічнай сітуацыі і ўручыў Ганаровую грамату Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта загадчыку хірургічнага аддзялення Паўлу Качану, Падзякі старшыні Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта — памочніку ўрача па амбулаторна-паліклінічнай дапамозе Галіне Ласоўскай, галоўнай медсястры Валянціне Хаданёнак.

Да віншаванняў далучыўся старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Ігар Малюгін і ўручыў калектыву грашовы сертыфікат.

Ганаровай граматай галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя Віцебскага аблвыканкама былі ўзнагароджаны: загадчыца педыятрычнага аддзялення Святлана Магалінская, урач агульнай практыкі (загадчык) Лужкаўскай урачэбнай амбулаторыі Андрэй Латышонак, старшы фельчар выязной брыгады хуткай медыцынскай дапамогі Алена Мядзелец.

Прыемнай навіной для прысутных стала тое, што урач неўролаг Галіна Ткачонак на ўрачыстай цырымоніі ўшанавання медыцынскіх работнікаў Віцебскай вобласці была ўзнагароджана нагрудным знакам “Выдатнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь”.

За добрасумленную працу, высокі прафесіяналізм, уважлівыя і чулыя адносіны да пацыентаў намеснік галоўнага ўрача Мікалай Манкевіч уручыў Ганаровыя граматы ўстановы аховы здароўя “Шаркаўшчынская цэнтральная раённая бальніца”: урачу псіхіятару-нарколагу Карыне Галай, урачу рэнтгенолагу Віктару Ражноўскаму, медсястры педыятрычнага аддзялення Людміле Хаданёнак, медсястры прыёмнага аддзялення Раісе Ліпскай, медсястры аддзялення анестэзіялогіі і рэанімацыі Ірыне Вырвіч, медсястры тэрапеўтычнага аддзялення Таццяне Філіпёнак, медсястры паліклінікі Таццяне Басікавай, медсястры ўчастковай дзіцячай кансультацыі Жанне Праўдавіцкай, медсястры працэдурнай Германавіцкай урачэбнай амбулаторыі Кацярыне Данілавай, фельчару Іёдскай урачэбнай амбулаторыі Алене Ерамеевай, фельчару (загадчыку) Сталіцкага ФАПа Ганне Кавалёнак, медсястры фізіятэрапеўтычнага кабінета Таццяне Пундзіс, фельчару-лабаранту Жанне Цітовіч, старшай медсястры хірургічнага аддзялення Эльвіры Баговіч, медсястры Лужкаўскай бальніцы сястрынскага догляду Але Каснікоўскай.

А завяршылася святочнае мерапрыемства знаёмствам з маладымі спецыялістамі, якія сёлета, скончыўшы вучобу, прыехалі працаваць па размеркаванні ў Шаркаўшчынскую ЦРБ. Яны расказалі прысутным пра сябе, а потым ахвотна паўдзельнічалі ў жартаўлівых конкурсах. Без сумнення, гэта паспрыяе таму, каб яны хутчэй адчулі сябе сваімі ў дружным калектыве шаркаўшчынскіх медыкаў.

Андрэй БУРЭЦ, фота Алены АНАНІЧ.

 

IMG_0553 (Копировать) IMG_0562 (Копировать) IMG_0572 (Копировать) IMG_0594 (Копировать) IMG_0601 (Копировать) IMG_0618 (Копировать) IMG_0630 (Копировать) IMG_0639 (Копировать) IMG_0640 (Копировать) IMG_0642 (Копировать) IMG_0649 (Копировать) IMG_0693 (Копировать)