
21 снежня ў вялікай зале райвыканкама адбылося сумеснае пасяджэнне прэзідыума раённага Савета дэпутатаў і раённага выканаўчага камітэта. На нараду былі запрошаны члены прэзідыума раённага Савета дэпутатаў, члены выканкама, начальнікі ўпраўленняў і аддзелаў райвыканкама, старшыні сельскіх выканаўчых камітэтаў, кіраўнікі арганізацый і ўстаноў райцэнтра, кіраўнікі сельскагаспадарчых арганізацый.
На парадку дня былі два пытанні. З дакладам “Аб выніках работы народнагаспадарчага комплексу раёна ў 2012 годзе і прагнозе на 2013 год” выступіў старшыня райвыканкама М. І. Баговіч. Тэма даклада начальніка фінансавага аддзела райвыканкама В. А. Лось наступная — “Аб выніках выканання бюджэту раёна за 11 месяцаў 2012 года і раённым бюджэце на 2013 год”.
Аляксандр БАРЫЛА.
Фота Марыны Жакаўка.
