Корманарыхтоўка ў ААТ «Агратэхсэрвіс»

Сельское хозяйство

Механізатары Андрэй Хаданёнак, Міхаіл Шук, Максім Магалінскі, Андрэй Корсак і Алег Рабіза
Механізатары Андрэй Хаданёнак, Міхаіл Шук, Максім Магалінскі, Андрэй Корсак і Алег Рабіза

Імклівымі тэмпамі ідзе корманарыхтоўка ў сельгаспрадпрыемствах раёна. Па стане на 25 чэрвеня па раёне скошана 65,3 працэнта траў першага ўкосу. Нарыхтавана 29644 тон сенажу і 2666 тон сена.
Лідарам сярод гаспадарак раёна з’яўляецца ААТ “Агратэхсэрвіс”. У дадзеным сельгаспрадпрыемстве ўсе работнікі шчыра працуюць на касавіцы. Нягледзячы на шматлікія цяжкасці, тут закладваюць трывалую кармавую базу на зімова-стойлавае ўтрыманне буйной рагатай жывёлы.

ачальнік аддзялення Вялікае Сяло Вячаслаў Пярхальскі і механізатар Міхаіл Нікалаеў
начальнік аддзялення Вялікае Сяло Вячаслаў Пярхальскі і механізатар Міхаіл Нікалаеў

У час нашага наведвання ішла закладка сянажнай траншэі на ферме ў аграгарадку Вялікае Сяло. Тут знаходзіўся начальнік аддзялення Вячаслаў Пярхальскі.
— Сёння, 22 чэрвеня, пачалі закладку сенажу ў нашым аддзяленні, — кажа Вячаслаў Станіслававіч. — Увогуле, для нашай фермы патрабуецца каля трох тысяч тон сенажу, 150 тон сена. — Зялёную масу механізатары і вадзіцелі дастаўляюць з урочышча Разгар’е, якое знаходзіцца ў чатырох кіламетрах ад фермы.
Усе працуюць бездакорна і сумленна. Шкада толькі, што на ўсё наша вялікае сельгаспрадпрыемства ў наяўнасці ёсць толькі адзін агрэгат КВК-800. Адсутнасць дадатковай аналагічнай тэхнікі стрымлівае тэмпы корманарыхтоўкі. Тым не менш, механізатары і ўсе, хто заняты падчас касавіцы, стараюцца працаваць, каб не страціць час, бо, неўзабаве, пачнецца і жніво.
На 25 чэрвеня ў сельгаспрадпрыемстве скошана 57,2 працэнта траў першага ўкосу, нарыхтавана 4799 тон сенажу і 729 тон сена. У гаспадарцы ўпэўнены, што зімоўка буйной рагатай жывёлы пройдзе належным чынам. Кармамі гаспадарка будзе забяспечана.
Сяргей РАЙЧОНАК.