Прадстаўнікі прафсаюзаў наведалі дом сямейнага тыпу з падарункамі для выхаванцаў

Прафсаюзы

024 (Копировать)З чарговым візітам Шаркаўшчынскі раён наведаў намеснік старшыні Віцебскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў Віктар Лугаўцоў.
Сумесна са старшынёй раённага аб’яднання прафсаюзаў Ігарам Малюгіным і старшынёй раённага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Алесяй Грыдзюшка яны наведалі дом сямейнага тыпу. У сацыяльнай установе цяпер выхоўваюцца шэсць хлопчыкаў і дзяўчынак. Прафсаюзныя лідары падарылі выхаванцам шматлікія падарункі, пажадалі ім здароўя, карыснага і цікавага адпачынку падчас летніх канікул.
Сяргей РАЙЧОНАК.