З 7 па 26 чэрвеня ў Лужкаўскай СШ працаваў аздараўленчы экалагічны лагер “Экаград”

Молодежь

Ji44trrnHdM

Лета – гэта пара адпачынку, гульняў, свабоды ў выбары заняткаў. З 7 па 26 чэрвеня ў нашай Лужкаўскай школе працаваў аздараўленчы экалагічны лагер “Экаград”, у якім мы з сябрамі карысна і цікава правялі амаль цэлы месяц канікул.

Кожны дзень у нашым лагеры меў сваю назву: Дзень экалогіі, Дзень дабра, Дзень цудаў і г.д. Школьныя педагогі, якія працавалі ў лагеры, праводзілі для нас цікавыя мерапрыемствы: віктарына “Зялёная аптэка”, “Падарожжа ў краіну Вітамінію”, “Экалагічны светлафор”, “Свята Сонца”. Асабіста мне вельмі спадабаўся конкурс “Міс лагера – 2021”, у якім я паспяхова паўдзельнічала, атрымаўшы ганаровы тытул. Віцэ-міс сталі Мілана Урублеўская, Кацярына Новікава, Марыя Баравік. Усе дзяўчаты-ўдзельніцы атрымалі памятныя прызы. У склад журы ўваходзіла дырэктар нашай школы Ларыса Віктараўна Гараніна. Яна пажадала нам заставацца заўсёды такімі ж прыгожымі і абаяльнымі, а таксама цікавых, вясёлых і бяспечных канікул, бо здароўе – гэта самае  каштоўнае, што ёсць у кожнага чалавека і яго трэба берагчы.

У межах Тыдня моладзі, які праходзіў з 21 па 27 чэрвеня, нас чакала многа спартыўных і творчых мерапрыемстваў.

Трэба сказаць, што мы не толькі адпачывалі і гулялі, але і знаходзілі час, каб папрацаваць на прышкольным участку і такім чынам дапамагчы роднай школе.

Нас у лагеры вельмі смачна кармілі тры разы ў дзень, за што вялікі дзякуй школьным паварам.

А яшчэ мы ўсе разам пабывалі ў аграгарадку Германавічы, наведаўшы там Дом ганчара. Майстар Сяргей Леанідавіч Рымдзёнак паказаў нам, як рабіць посуд з гліны. Кожны мог паспрабаваць і сам папрацаваць на ганчарным коле. Аказалася, што гэта не так проста, як здаецца на першы погляд. Спачатку атрымлівалася ў нас не вельмі прыгожа, але з дапамогай майстра ўрэшце выйшлі сімпатычныя вазачкі. Мы былі ўражаны, што ўсе яны атрымаліся розныя, непадобныя адна на адну.

iIKMkuesvEAДля нас правялі  бяспройгрышную латарэю, і мы атрымалі цудоўныя сувеніры на памяць пра сустрэчу.

Мяне вельмі зацікавілі тканыя вырабы Ганны Рымдзёнак. Вочы разбягаліся ад прыгажосці: саматканыя дываны, посцілкі, сурвэткі, паясы. Узоры на любы густ, нашы мясцовыя арнаменты. Нам цяжка было паверыць, што гэтыя прыгожыя рэчы зроблены на станках, якім больш за 100 гадоў. Не перадаць таго пачуцця, калі пачынаеш на іх працаваць. З кожным рухам чаўнака ўзор становіцца ўсё выразней, непаўторная рэч ствараецца на тваіх вачах… Напрыканцы сустрэчы майстар Сяргей Леанідавіч пажадаў нам кожнаму знайсці ў жыцці сваю любімую справу.

h38_5kExWEsДзякуй вам, Сяргей і Ганна, за такую цікавую экскурсію. А таксама хочацца падзякаваць маім настаўнікам, дырэктару школы за добры і ўтульны лагер, які яны арганізавалі для нас. Для мяне наша школа – самая лепшая ў свеце!

Эмілія КРАСАВІНА,

вучаніца 8 класа Лужкаўскай СШ.

0VstMfvxsIc7tRka3g5jZUJuSxOUulYUMKeBoXgh0aRA

AGVQb66X7Dk