Купалле ў Шаркаўшчыне (фотарэпартаж)

Общество

IMG_0774 (Копировать)Ноч з 6 на 7 ліпеня ў славянскіх народаў адзначаецца як ноч Івана Купалы. Пэўна, ніводнае свята не звязана з такой колькасцю рамантычных легенд і паданняў, як Купалле. Спрадвеку дзяўчаты плялі вянкі і пускалі іх па вадзе, прыгадваючы прыкметы, якія перадаваліся з пакалення ў пакаленне. Песнямі суправаджаліся пошукі міфічнай папараць-кветкі, вадзіліся карагоды, распальвалася вогнішча… Купальская ноч. Колькі ў ёй таямнічасці! Старажытнае язычніцкае свята арганічна ўпісалася ў хрысціянскую культуру беларусаў і да сённяшняга часу з’яўляецца адным з самых любімых народных святаў.
У нашым гарадскім пасёлку традыцыйныя тэматычныя гулянні разгарнуліся ў парку ААТ “Шаркаўшчынскі агратэхсэрвіс”. А восьмай гадзіне вечара сюды сталі збірацца людзі. Для гасцей і жыхароў раёна працавалі інтэрактыўныя пляцоўкі, гандлёвыя рады.
Рыхтуючы купальскае гулянне, работнікі раённага Цэнтра культуры вырашылі адразу: трэба стварыць казачны настрой, атмасферу чароўных пераўвасабленняў, каб ад душы павесяліць народ.
Падчас тэатралізаванага прадстаўлення “Жарты суседзяў” на сцэне з’явіліся гаспадыня Фрося (Ірына Хаданенок), гаспадар Сцяпан (Іван Русецкі), кум Мікіта (Ігар Зубовіч) з кумой Агатай (Алеся Русецкая) і тры суседкі: Ангеліна (Сняжана Маляўка), Марфа (Ала Міхайлава), Матрона (Таццяна Крыўко). Самадзейныя артысты ўмела весялілі прысутную публіку. Пад шчырыя апладысменты гледачоў гучалі купальскія песні, у парку панавала цудоўная атмасфера. Пасля заканчэння тэатралізацыі ўсе пайшлі да купальскага вогнішча, каля якога вадзілі карагоды, спявалі песні. Доўгія языкі полымя ўздымаліся ў вышыню, асвячаючы наваколле.
Сваімі спевамі прысутных парадавалі Мікалай Марозаў, Алег Хрол, Алеся Русецкая, Юлія Лабуць, Алла Міхайлава, Уладзімір Радзюк, Сафія Федуковіч.
Гулянне працягвалася святочнай дыскатэкай. І хоць, напэўна, нікому не ўдалося ў гэтую незвычайную чароўную ноч знайсці запаветную кветку шчасця, усё ж кожны прынёс дадому маленькую іскру купальскага вогнішча як напамін пра мора станоўчых эмоцый, бадзёрасці і добрага настрою — сапраўднага купальскага шчасця.
У даўніну ў купальскую ноч забаранялася і лічылася грахом спаць ці сумаваць. Трэба было весяліцца ад усёй душы. Адным словам, удзельнікі свята ў Шаркаўшчыне традыцыю падтрымалі.
Алена АНАНІЧ.

IMG_0765 (Копировать) IMG_0769 (Копировать) IMG_0770 (Копировать) IMG_0775 (Копировать) IMG_0780 (Копировать) IMG_0781 (Копировать) IMG_0782 (Копировать) IMG_0783 (Копировать) IMG_0785 (Копировать) IMG_0790 (Копировать) IMG_0791 (Копировать) IMG_0792 (Копировать) IMG_0793 (Копировать) IMG_0794 (Копировать) IMG_0797 (Копировать) IMG_0803 (Копировать) IMG_0808 (Копировать) IMG_0809 (Копировать) IMG_0810 (Копировать) IMG_0812 (Копировать) IMG_0814 (Копировать) IMG_0817 (Копировать) IMG_0818 (Копировать) IMG_0820 (Копировать) IMG_0821 (Копировать) IMG_0822 (Копировать) IMG_0823 (Копировать) IMG_0828 (Копировать) IMG_0829 (Копировать) IMG_0830 (Копировать) IMG_0832 (Копировать) IMG_0835 (Копировать) IMG_0836 (Копировать) IMG_0838 (Копировать) IMG_0840 (Копировать) IMG_0842 (Копировать) IMG_0844 (Копировать) IMG_0846 (Копировать) IMG_0847 (Копировать) IMG_0849 (Копировать) IMG_0852 (Копировать) IMG_0855 (Копировать) IMG_0856 (Копировать) IMG_0862 (Копировать) IMG_0864 (Копировать) IMG_0866 (Копировать) IMG_0868 (Копировать) IMG_0869 (Копировать) IMG_0871 (Копировать) IMG_0872 (Копировать) IMG_0874 (Копировать) IMG_0878 (Копировать) IMG_0879 (Копировать) IMG_0880 (Копировать) IMG_0883 (Копировать) IMG_0884 (Копировать) IMG_0885 (Копировать) IMG_0886 (Копировать) IMG_0887 (Копировать) IMG_0890 (Копировать) IMG_0893 (Копировать)