Райкам прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу прадаўжае падводзіць прамежкавыя вынікі сярод лепшых механізатараў, занятых на корманарыхтоўчых работах.
Старшыня арганізацыі Таццяна Альшэўская наведала ААТ “Даватарскі”. У гаспадарцы на прэс-абмотчыку-рулоншчыку працуе механізатар Валерый Ласоўскі. Па стане на 19 ліпеня ён зрулоніў 1812 тон правяленай масы. А гэта з’яўляецца лепшым паказчыкам у раёне. Валерый Яўгеньевіч ужо шмат год працуе на дадзеным відзе корманарыхтоўчых работ, таму і вопыт мае вялікі.
— Сёлета я працую не толькі ў сваёй гаспадарцы, але яшчэ аказваў дапамогу ААТ “Княж”, “Ельня-Агра”, на працягу некалькіх дзён быў задзейнічаны на Браслаўшчыне, а менавіта пад вёскай Каз’яны, — расказвае Валерый Яўгеньевіч. — Часта здараюцца паломкі, але дзякуючы аператыўнай рабоце інжынернай службе гаспадаркі, на рамонце доўга не знаходжуся.
Таццяна Мікалаеўна ўзнагародзіла механізатара грашовай прэміяй ад імя райкама прафсаюза работнікаў АПК, пажадала плённай працы і высокіх вытворчых паказчыкаў у далейшым.
Сяргей РАЙЧОНАК.