Старшыня райвыканкама Дзмітрый Ламака павіншаваў шаркаўшчынскіх выратавальнікаў з Днём пажарнай службы

Служба 101

IMG_9835 (Копировать)23 ліпеня ў актавай зале раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях прайшло ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае прафесійнаму святу — Дню пажарнай службы. На ім прысутнічалі не толькі супрацоўнікі РАНС, якія цяпер нясуць службу, але і ветэраны органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях.
На ўрачыстасць завітаў старшыня райвыканкама Дзмітрый Ламака. Кіраўнік раёна павіншаваў прысутных, пажадаў кожнаму трывалага здароўя, поспехаў у працы, сямейнага дабрабыту. Дзмітрый Міхайлавіч уручыў Ганаровую грамату раённага выканаўчага камітэта вадзіцелю ПАВП № 12 в. Варонка Паўлу Дзямідка, а таксама Падзяку старшыні райвыканкама дыспетчару цэнтра аператыўнага кіравання ПАВЧ № 1 Івану Буйчонку за добрасумленную службу, узорнае выкананне службовых абавязкаў.
Начальнік райаддзела па надзвычайных сітуацыях Андрэй Федуковіч уручыў пагоны падпалкоўніка першаму намесніку начальніка РАНС Івану Пальчэху, пагоны старшага лейтэнанта супрацоўнікам аддзела Крысціне Курэц, Аляксандру Дземідовічу, Сяргею Лагунёнку. Іншыя супрацоўнікі адзначаны нагруднымі знакамі “Выдатнік”, “165 год пажарнай службе”, а таксама падзячнымі пісьмамі абласнога ўпраўлення па надзвычайных сітуацыях.
У канцы ўрачыстасці прысутныя мелі магчымасць прагледзець відэафільм пра будні шаркаўшчынскіх выратавальнікаў-пажарных, які быў узняты ўласнымі сіламі.
Сяргей РАЙЧОНАК.

IMG_9828 (Копировать) IMG_9839 (Копировать) IMG_9842 (Копировать) IMG_9844 (Копировать) IMG_9846 (Копировать) IMG_9847 (Копировать) IMG_9848 (Копировать) IMG_9852 (Копировать) IMG_9855 (Копировать) IMG_9856 (Копировать) IMG_9860 (Копировать) IMG_9862 (Копировать) IMG_9864 (Копировать) IMG_9868 (Копировать) IMG_9871 (Копировать)