Ужо не першы год у нашым раёне сярод сельскагаспадарчых арганізацый праводзіцца конкурс на лепшае афармленне кампазіцыі з рулонаў саломы. Штогод спецыялісты гаспадарак творча падыходзяць да справы, прыдумваюць і ствараюць каля трас прыгожыя кампазіцыі, якія радуюць вока як мясцовых жыхароў, так і тых, хто праязджае праз наш раён.
У ААТ “Ельня-Агра” сёлета ўвасаблялі агульную задуму ў жыццё намеснік дырэктара гаспадаркі па ідэалогіі Ніна Буда, дыспетчар Кацярына Талапіла і спецыяліст па рабоце з моладдзю Галіна Лонская. Плёнам іх працы стала вось такая красуня — карова Зорка. Называецца кампазіцыя “Тёлочку Зорьку не отдадим никому, такая звезда нужна и самим нам в хлеву”.
Пасля падвядзенняў вынікаў конкурсу пераможцы будуць узнагароджаны дыпломамі і грашовымі прэміямі.
Андрэй БУРЭЦ.