Фотарэпартаж з Бульбянога фэсту, які прайшоў 8 жніўня ў Германавічах

Культура Турызм

IMG_0368 (Копировать)У апошні час работнікі ўстаноў культуры і людзі, неабыякавыя да спадчыны сваіх продкаў, вяртаюць з мінулага даўно забытыя народныя традыцыі, святы, абрады. Менавіта на гэта накіравана праца супрацоўнікаў мастацка-этнаграфічнага музея імя Язэпа Драздовіча, Дома ганчара, Цэнтра культуры і народных традыцый, мясцовай бібліятэкі, а таксама ўстаноў культуры, размешчаных на тэрыторыі Германавіцкага сельскага Савета.
Доказам таму стала чарговае правядзенне свята “Бульбяны фэст”. Нездарма ў народзе бульбу беларусы называюць сваім “другім хлебам”. Наогул, нашу нацыянальную кухню цяжка ўявіць без страў, зробленых з бульбы.
Ініцыятарам, пачынальнікам правядзення “Бульбянога фэсту” ў Германавічах з’яўляецца мясцовая жыхарка, былы настаўнік Германавіцкай ДС—СШ, краязнаўца Ада Эльеўна Райчонак. Менавіта ёй і яе сябрам-аднадумцам належыць ідэя правядзення свята, якое з 2015 года ладзілася на тэрыторыі прыватнага літаратурна-мастацкага музея імя Міхася Райчонка — сына Ады Эльеўны.
Сёлета мерапрыемства крыху змяніла сваю прапіску. Цяпер “Бульбяны фэст” праходзіць на пляцоўцы мастацка-этнаграфічнага музея імя Язэпа Драздовіча. 8 жніўня на свята сабраліся мясцовыя жыхары, самадзейныя артысты з Шаркаўшчыны, госці з навакольных вёсак, з суседніх раёнаў. Завіталі, каб не проста быць гледачом на такім цікавым мерапрыемстве, але яшчэ і прыняць непасрэдны ўдзел у ім. Тым больш, што “уваходным білетам” з’яўлялася любая страва, прыгатаваная з бульбы.
Беларускія народныя музыка і песні гучалі з імправізаванай сцэны ў выкананні мясцовых самадзейных артыстаў і работнікаў аўтаклуба раённага Цэнтра культуры. Госці свята ахвотна ўдзельнічалі ў гульнях, набывалі памятныя сувеніры народных майстроў клуба “Талака”. На так званым “шведскім стале” можна было паспрабаваць разнастайныя бульбяныя стравы.
Напрыканцы свята ладзіўся кулінарны конкурс “Хатняе заданне”, падчас якога каманды-ўдзельніцы па чарзе абаранялі сваю страву. Тут, вядома кожны, стараўся як мог, каб не толькі спадабацца журы, але яшчэ і пачаставаць прысутных гледачоў. У выніку дыпломам у намінацыі “За арыгінальную страву з бульбы” ўзнагароджаны калектыў аўтаклуба раённага Цэнтра культуры. Работнікі Сталіцкага сельскага клуба атрымалі ўзнагароду ў намінацыі “За бульбяны густ”. Каманда кулінараў Германавіцкага Цэнтра культуры і народных традыцый стала лаўрэатам “Бульбянога фэсту” ў намінацыі “За бульбяны разгуляй”. Работнікі і ўдзельнікі гурткоў мастацкай самадзейнасці Зоркаўскага сельскага клуба заваявалі дыплом у намінацыі “За асаблівы бульбяны водар”. Дыпломам у намінацыі “За непаўторны смак” адзначаны калектыў мастацка-этнаграфічнага музея імя Язэпа Драздовіча. Члены журы дадаткова адзначылі і з густам прыгатаваныя стравы работнікаў Германавіцкага сельвыканкама — яны атрымалі прыз глядацкіх сімпатый.
— Свята, якое з кожным годам пашырае свае межы, дапамагае нам убачыць адну з яскравых старонак нашай багатай культуры, абуджае жаданне пашырыць свае веды пра абрады і звычаі беларусаў, дае магчымасць адчуць сябе часцінкай беларускага народа. Няхай і надалей не бяднее беларускі гасцінны стол, — сказала на развітанне дырэктар музея Людміла Навіцкая.
Сяргей РАЙЧОНАК.

IMG_0360 (Копировать) IMG_0365 (Копировать) IMG_0374 (Копировать) IMG_0378 (Копировать) IMG_0379 (Копировать) IMG_0380 (Копировать) IMG_0381 (Копировать) IMG_0388 (Копировать) IMG_0393 (Копировать) IMG_0395 (Копировать) IMG_0398 (Копировать) IMG_0404 (Копировать) IMG_0406 (Копировать) IMG_0408 (Копировать) IMG_0410 (Копировать) IMG_0415 (Копировать) IMG_0416 (Копировать) IMG_0418 (Копировать) IMG_0421 (Копировать) IMG_0428 (Копировать) IMG_0430 (Копировать) IMG_0436 (Копировать) IMG_0437 (Копировать) IMG_0439 (Копировать) IMG_0441 (Копировать) IMG_0444 (Копировать) IMG_0446 (Копировать) IMG_0448 (Копировать) IMG_0449 (Копировать) IMG_0455 (Копировать) IMG_0457 (Копировать) IMG_0460 (Копировать) IMG_0462 (Копировать) IMG_0469 (Копировать)