У лідарах пасяўной кампаніі механізатар КУВСП «Гарадзец» Міхаіл Юр’евіч Малчун.

Работа механізатара на пасяўной у многім залежыць ад таго, наколькі ён падрыхтаваўся да важнай кампаніі. Маецца на ўвазе гатоўнасць тэхнікі, на якой працуе. Хоць так не бывае, каб усё ішло гладка, без паломак і нязначнага рамонту, а тым больш у КУВСП “Гарадзец”, дзе камень на камені. Але механізатары ўжо прызвычаіліся да такога і спраўляюцца з […]

Продолжить чтение

Сіла зямлі ў адносінах да яе.

Пышна цвітуць сады. Май багаты на святы. А сельскаму сейбіту не да іх. Загарнуць насенне ў пульхную глебу ў сціслыя тэрміны, каб атрымаць добры ўраджай сельгаскультур —  першачарговая задача. Таму механізатары, як галоўная фігура на сяле, не лічацца з уласным часам, працуюць ад цямна да цямна, а калі ёсць такая патрэба, то і ў начны […]

Продолжить чтение

І закаласіцца тут пшаніца…

Сельгаспрадпрыемства “Агратэхсэрвіс” — адно з валаўтвараючых гаспадарак раёна, якое аб’яднала пад адной назвай чатыры былыя калгасы — “Наваселле”, “Маяк”, “Вялікае Сяло”, “Светлы шлях”. У свой час кожны з іх быў своеасаблівым лідарам па вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі. Так што і цяпер іншага выйсця няма, як даказваць сваю хлебаробскую вартасць, паспяхова вырашаць пастаўленыя задачы. У мінулым годзе […]

Продолжить чтение

Якая ўвага надаецца людзям, што працуюць на палях і закладваюць аснову будучаму ўраджаю, даведаўся карэспандэнт раённай газеты.

Ідэалагічны актыў райвыканкама разам з карэспандэнтам раённай газеты “Кліч Радзімы” выехалі ў шэраг гаспадарак раёна з мэтай даведацца, якая ўвага надаецца людзям, якія працуюць на палях і закладваюць аснову будучаму ўраджаю, як выконваюцца ўмовы працоўнага спаборніцтва. У аператыўнай зводцы раёна сярод гаспадарак лідзіруе на пасяўной ААТ “Даватарскі.” На 3 мая там было загорнута ў глебу […]

Продолжить чтение

Поўным ходам ідзе падкормка ў ААТ «Агратэхсэрвіс»

У ААТ “Агратэхсэрвіс” вывелі ў поле пасяўныя агрэгаты. Загарнулі ў глебу насенне яравых зерневых культур на плошчы каля 200 гектараў. Зрабіць больш пакуль не дазваляе пераўвільготненая глеба. Аднак работы ў полі не спыняюцца. У гаспадарцы працуюць дзве манеўраныя машыны па падкормцы азімых зерневых культур. На агрэгаце “Раса” уносіць КАС Аляксандр Лонскі, а на “Дзвіне” — […]

Продолжить чтение

Першыя крокі ў будаўніцтве зернесушылкі ў ААТ «Жвіранка»

Напэўна, няма такой гаспадаркі ні ў раёне, ні ў вобласці, каб так актыўна вялося будаўніцтва, як у ААТ “Жвіранка”. “Якім чынам?” — напрошваецца пытанне. На яго дае адказ намеснік дырэктара гаспадаркі па будаўніцтву Павел Фёдаравіч Пальчэх: — Галоўны поспех у тым, што мы будаўніцтва вядзём гаспадарчым спосабам, без падрадчыкаў. У гэтым бачым вялікую эканомію сродкаў […]

Продолжить чтение

Першымі адкрылі пасяўную ў ААТ «Жвіранка» механізатары Алег Пяткевіч і Віктар Дулінскі

Паспела поле, на якім можна ўжо апрацоўваць глебу, і туды адправілася тэхніка гаспадаркі. Прыемна размаўляць з механізатарамі, якія поўныя аптымізму і настроены на правядзенне сяўбы на высокаякасным узроўні. Не першы год даводзіцца бываць у сельгаспрадпрыемствах у час такога прыпару, таму з многімі механізатарамі добра знаёма. Амаль што першым адкрывае пасяўную кампанію ў гаспадарцы Віктар Браніслававіч […]

Продолжить чтение

Пасяўная стартавала ў ААТ “Жвіранка”. Пра стан справаў расказаў кіраўнік гаспадаркі Андрэй Пальчэх

11 красавіка давялося пабываць у Більдзюгах. Мэта візіту ў ААТ “Жвіранка” — пачатак пасяўной кампаніі. А гэта найлепшая нагода пагутарыць з кіраўніком гаспадаркі А. П. ПАЛЬЧЭХАМ. — Андрэй Паўлавіч, сёння ў гаспадарцы стартавала пасяўная? —    Учора мы з галоўным аграномам Анатоліем Міхайлавічам Заляціла праехалі па палях і прыйшлі да высновы, што можна пачынаць работу. Як […]

Продолжить чтение

Пакуль на палетках гразка — выручае агрэгат «Раса»

Ранішнія марозікі прытрымліваюць вегетацыю культурных раслін, а недахоп сонечных дзён не садзейнічае падсыханню глебы. Аднак тэрміны правядзення палявых работ наступілі. Выручае агрэгат з вялікай праходнасцю — “Раса”, які набыла кожная гаспадарка раёна. Не выключэнне і ААТ “Даватарскі”. Менавіта гэтым агрэгатам праводзяцца першыя падкормкі шматгадовых траў, сенажаці, пашы і азімых культур. А аб’ём работ, які трэба […]

Продолжить чтение

За партамі — механізатары

Гудуць трактары на палях. Пачаліся першыя веснавыя работы па падкормцы сенажаці і пашы. Спраўляюцца з выкананнем першага і важнага аграпрыёму механізатары, якія працуюць на “Росах”. Асноўная нагрузка пры апрацоўцы глебы і сяўбе адводзіцца магутнай энерганасычанай тэхніцы. Выведуць у поле сваіх сталёвых коней кваліфікаваныя механізатары, якія больш як тры месяцы па 680-гадзіннай праграме навучаліся ў цэнтры […]

Продолжить чтение

Пытанні закупкі сельгаспрадукцыі ў насельніцтва былі абмеркаваны ў час пасяджэння прэзідыума раённага Савета дэпутатаў

30 сакавіка адбылося пасяджэнне прэзідыума раённага Савета дэпутатаў. У яго рабоце прынялі ўдзел першы намеснік старшыні райвыканкама, начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Д. М. Ламака, старшыня Полацкага міжраённага Камітэта дзяржаўнага кантролю М. М. Шчарбіцкі, старшыні сельвыканкамаў, намеснікі кіраўнікоў сельгасарганізацый па ідэалагічнай рабоце. З інфармацыяй па асноўнаму пытанню “Аб разглядзе прадстаўлення Камітэта дзяржаўнага кантролю Віцебскай […]

Продолжить чтение

Расказ пра ферму Пашкі ААТ «Агратэхсэрвіс»

На ферме Пашкі ААТ “Агратэхсэрвіс” утрымліваецца звыш 180 кароў. Частка з іх ужо ацялілася. Пакуль статак пойдзе ў поле, цяляткі падрастуць, а ад кароў можна будзе атрымліваць добрыя надоі. На ферме працуюць мясцовыя, адказныя за сваю справу працаўнікі. 26 гадоў доіць кароў Дзмітрый Ананьевіч Чарняўскі, свой вопыт ён перадае Аляксею Паўлавічу Арлюкевічу. Шмат год працуюць […]

Продолжить чтение

Пра падкормку пасеваў у сельгаспрадпрыемствах расказвае галоўны аграхімік раёна Кацярына Эдуардаўна Цімашэнкава

Каб атрымаць добры ўраджай сельгаскультур, адным з агратэхнічных прыёмаў з’яўляецца запраўка глебы арганікай і мінеральнымі ўдабрэннямі. Якая патрэбнасць і наяўнасць мінеральных тукаў у гаспадарках раёна, паведаміла рэдакцыі галоўны аграхімік раёна Кацярына Эдуардаўна Цімашэнкава. Патрэбнасць у мінеральных удабрэннях пад яравую сяўбу па раёне складае 11900 тон у дзеючым рэчыве, у тым ліку: азотных — 5050, фосфарных […]

Продолжить чтение

Са справаздачнага сходу ў ААТ «Васюкі»

Завяршыліся справаздачныя сходы ў гаспадарках раёна. Сельскія працаўнікі падвялі вынікі зробленаму, улічылі пралікі і недапрацоўкі, вызначылі планы на гэты год. Сход адкрытага акцыянернага таварыства прайшоў і ў “Васюках”. Дырэктару гаспадаркі Віктару Мар’янавічу Арцюшэўскаму непрыемна было у сваім дакладзе агучваць лічбы, якія не адпавядаюць планавым паказчыкам ні ў раслінаводстве, ні ў жывёлагадоўлі. Таму не станем іх […]

Продолжить чтение