Як праходзіць корманарыхтоўка даведаліся ў працаўнікоў КУВСП імя Маркава

Не вельмі многа механізатараў налічваецца ў КУВСП імя Маркава, але тыя, хто працуе на тэхніцы, сумленна адносяцца да выканання сваіх абавязкаў. Як толькі закончылася вясенняя пасяўная кампанія, мясцовыя трактарысты актыўна ўключыліся ў працэс корманарыхтоўкі. Прамаруджвання ў гэтай справе быць не можа, бо ад патрэбнай колькасці кармоў для буйной рагатай жывёлы ў зімова-стойлавы перыяд залежаць і […]

Продолжить чтение

Шмат гадоў у меліярацыі працуюць Валерый Цітовіч і Рыгор Радзецкі

Работамі, накіраванымі на паляпшэнне якасці і прадукцыйнасці зямель, займаюцца ў Шаркаўшчынскім прадпрыемстве меліярацыйных сістэм. Шмат гадоў у арганізацыі працуюць Валерый Цітовіч і Рыгор Радзецкі. Мужчыны кіруюць рычагамі магутнай тэхнікі — шматтоннымі бульдозерамі «Шантуі». — Трактар хоць і складаны па сваіх памерах і характарыстыках, але за многія гады працы на ім ужо дасканала вывучаны ўсе вузлы […]

Продолжить чтение

На палетках працуе механізатар ААТ «Агратэхсэрвіс» Сяргей Балай

Сямнаццаты сезон працуе на энерганасычаным трактары «Беларус» МТЗ-3022 механізатар ААТ «Агратэхсэрвіс» Сяргей Балай (на здымку). Гэта даволі працяглы тэрмін, але ва ўмелых руках адмысловага трактарыста тэхніка амаль ніколі не падводзіць свайго гаспадара. Падчас пасяўной кампаніі Сяргей займаецца падрыхтоўкай глебы, апрацоўвае яе дыскавымі баронамі. У гаспадарках пачалася касавіца. Зусім хутка корманарыхтоўчыя работы ўвойдуць у актыўную фазу. […]

Продолжить чтение

У сельгаспрадпрыемствах падводзяць вынікі пасяўной кампаніі, ставяць планы перад пачаткам корманарыхтоўчых работ.

Адкрытае акцыянернае таварыства «Княж» — першае ў раёне, якое завяршыла веснавую сяўбу. Як адзначыў дырэктар сельгаспрадпрыемства Уладзімір Буда, у гаспадарцы ў самыя аптымальныя агранамічныя тэрміны з захаваннем тэхналогіі пасеяна 463 гектары зерневых культур, 430 гектараў кукурузы, 80 га аднагадовых. Кіраўніцтва і прафсаюзны камітэт ААТ «Княж» адзначылі граматамі і грашовымі прэміямі працаўнікоў, якія вызначыліся на пасяўной […]

Продолжить чтение

У ААТ «Жвіранка» мясцовыя аграрыі справіліся з запланаванымі задачамі

У адкрытым акцыянерным таварыстве «Жвіранка» сёлета было запланавана пасеяць 790 гектараў яравых зерневых культур. З дадзенай задачай мясцовыя аграрыі справіліся. У гэтым мы ўпэўніліся, калі трапілі на палеткі сельгаспрадпрыемства. Частка тэхнікі была сканцэнтравана ў аддзяленні «Вішнявец». Ва ўрочышчы Граўкі вялася падрыхтоўка глебы і сяўба ячменю. За працэсам сачыў дырэктар гаспадаркі Пётр Ананька. — Плошча ўчастка […]

Продолжить чтение

Вадзіцель Яўгеній Рагачэўскі і трактарыст Валерый Фёдараў з ААТ «Агратэхсэрвіс» плённа працуюць на сяўбе

Вадзіцель Яўгеній Рагачэўскі і трактарыст Валерый Фёдараў (на здымку) з ААТ «Агратэхсэрвіс» плённа працуюць на сёлетняй сяўбе. Руплівыя аграрыі ад світання і да змяркання шчыруюць на палетках сваёй гаспадаркі. У пачатку тыдня за вёскай Галінова механізатар Віктар Лаўрыновіч на энерганасычаным трактары «Кіравец» К-744 у счэпе з культыватарам праводзіў падрыхтоўку глебы. Услед за ім на аналагічным […]

Продолжить чтение

Пасяўной кампанія праходзіць у ААТ «Ельня-Агра»

Па тэмпах правядзення пасяўной кампаніі ААТ «Ельня-Агра» знаходзіцца паміж лідзіруючымі гаспадаркамі і сельгаспрадпрыемствамі, якія значна адстаюць ад іх. Мы наведалі таварыства і пацікавіліся ходам спраў на палетках. У свой час на землях гаспадаркі толькі часткова была праведзена меліярацыя. У апошнія гады забалочаныя ўчасткі палёў сталі асушацца і вяртацца ў севазварот. Вось і сёлета тут, на […]

Продолжить чтение

Кіравец» — надзейны сябар механізатара ААТ«Агратэхсэрвіс» Юрыя Кухальскага

  Шэсць гадоў працуе на энерганасычаным трактары «Кіравец» К-744 механізатар адкрытага акцыянернага таварыства «Агратэхсэрвіс» Юрый Кухальскі (на здымку). Мужчына па-сапраўднаму ўлюбёны ў сваю работу і свайго «сталёвага каня», якога лічыць надзейным сябрам. У гаспадарцы маюцца тры энерганасычаныя трактары аднолькавай мадэлі. Калі сельгаспрадпрыемства набыло новую тэхніку, адміністрацыя вырашыла адзін з трактароў замацаваць за Юрыем Кухальскім — […]

Продолжить чтение

Надвор’е ўнесла карэктывы ў працу механізатара КУВСП імя Маркава Вячаслава Відуна

Сёлетняя вясна не дае на поўную моц распачаць палявыя работы вясковым сейбітам. Акрамя таго, што на палях стаіць вада, і тэхніка з-за пераўвільготненай глебы не можа рухацца па ёй, перыядычна ідуць дажджы. Аналагічнае надвор’е, па ўспамінах шаркаўчан, было ў 1975 годзе. Тады на дапамогу ў наш раён было перагнана дзясяткі адзінак тэхнікі з паўднёвых рэгіёнаў […]

Продолжить чтение

У КУВСП імя Маркава на «Кіраўцы» К-701 працуе Сяргей Сакалоўскі

Па інфармацыі райсельгасхарчу ў гаспадарках раёна налічваецца 285 трактароў розных марак і мадыфікацый. З іх 7 — энерганасычаныя «Кіраўцы» К-700 і К-701. У КУВСП імя Маркава больш за сорак гадоў эксплуатуюцца дзве адзінкі «Кіраўца» К-701. На адным з іх працуе механізатар Сяргей Сакалоўскі. На розных відах работ на працягу года мужчына выконвае даручаныя заданні. Вясной […]

Продолжить чтение

Хлебароб ААТ «Даватарскі» Віктар Шатыбелка кіруе агрэгатам «Раса»

Паралельна з сяўбой яравых зерневых культур у сельгаспрадпрыемствах вядзецца падкормка мінеральнымі ўдабрэннямі пашы і азімых зерневых. Старанна працуе хлебароб ААТ «Даватарскі» Віктар Шатыбелка (на здымку). На працягу многіх гадоў механізатар кіруе агрэгатам «Раса». — Спачатку ўносіў удабрэнні, дзе растуць шматгадовыя травы, — кажа Віктар. — Потым стаў распыляць карбаміда-аміячную сумесь на азімыя зерневыя культуры. Паралельна […]

Продолжить чтение

У ААТ «Агратэхсэрвіс» больш за 50 год працуе Генадзь Гарбачонак

Мала хто ведае, што ў ААТ «Агратэхсэрвіс» працуе чалавек, які кіруе аўтамабілем больш за 50 год. А завуць гэтага мужчыну Генадзь Гарбачонак. — Яшчэ падчас тэрміновай службы я стаў вадзіцелем грузавога аўтамабіля, — успамінае Генадзь. — Было гэта ў далёкім 1972 годзе. Пасля дэмабілізацыі вярнуўся на малую радзіму. Уладкаваўся шафёрам у былы калгас «Герой працы». […]

Продолжить чтение

У механізатара ААТ «Буеўшчына» Уладзіміра Падобы заўсёды сумленныя адносіны да даручанай справы

Калі трапляеш у ААТ «Буеўшчына», каб у чарговы раз падрыхтаваць матэрыял пра ход сельскагаспадарчых работ, то кіраўніцтва гаспадаркі заўсёды рэкамендуе звярнуць увагу на аднаго са сваіх перадавых работнікаў — механізатара Уладзіміра Падобу. І сапраўды, мужчына вылучаецца стараннай працай, сумленнымі адносінамі да даручанай справы. У час пасяўной кампаніі Уладзімір на энерганасычаным трактары «Беларус» МТЗ-3522 у счэпе […]

Продолжить чтение

У ліку лепшых аператараў машынняга даення — Аксана Кухальская з ААТ «Агратэхсэрвіс»

Райкам прафсаюза работнікаў АПК кожны месяц падводзіць вынікі раённага спаборніцтва па вытворчасці малака. У ліку лепшых аператараў машынняга даення — Аксана Кухальская з ААТ «Агратэхсэрвіс». Жанчына з дзяцінства палюбіла жывёлу. Яе маці ў свой час працавала даяркай, таму і Аксана часта хадзіла з ёй на малочнатаварную ферму, дапамагала карміць і даіць кароў. — Так атрымалася, […]

Продолжить чтение