У гарадскім пасёлку адкрыў свае дзверы для пакупнікоў магазін ўнітарнага прадпрыемства «Глыбокаептушкгандаль»
У гарадскім пасёлку па вуліцы Савецкай, 71а адкрыў свае дзверы для пакупнікоў магазін гандлёвага ўнітарнага прадпрыемства «Глыбокаептушкгандаль». У наяўнасці шырокі асартымент харчовых тавараў айчыннай вытворчасці. Пакупнікоў абслугоўваюць ветлівыя прадаўцы Алена Баразна і Вераніка Ясюкевіч. У першы дзень гандлёвую кропку наведалі звыш ста чалавек. Працуе магазін з 9 да 21 гадзін без выхадных і перапынку.
Продолжить чтение