Працаўнікі сяла — Аляксандр Кірэй і Роберт Саўчыц

Сельское хозяйство

механізатары КУВСП імя Маркава А. В. Кірэй і Р. І. Саўчыц

Стойлавае ўтрыманне жывёлы — самы складаны і адказны перыяд у жывёлаводаў. Асабліва ў зімовы час, калі кармы трацяцца не толькі на атрыманне прадукцыі, а і на сугрэў жывёлы. Тут трэба ўлічыць усе аспекты — уцяпліць памяшканні, забяспечыць жывёлу каштоўнымі кармамі, навесці парадак і падтрымліваць чысціню. Ад таго, наколькі сытна будзе накормлена жывёла, а значыць, у пару падвезены і выдадзены кармы, адпаведна распрацаваных рацыёнаў, залежыць прыбытак у малочным і мясным цэхах.

Аналагічна і ў КУВСП імя Маркава. Сёлета ў гаспадарцы створана трывалая кармавая база. Застаецца толькі размеркаваць кармы рацыянальна. Падвозкай іх да жывёлагадоўчых памяшканняў заняты механізатары сельгаспрадпрыемства. Адны з іх Аляксандр Вітальевіч Кірэй і Роберт Іванавіч Саўчыц. Гэта механізатары-універсалы. Любая тэхніка ім падуладна. Цяпер Роберт Іванавіч працуе на Амкадоры — грузіць кармы. Летам ён задзейнічаны на іншых работах. На трактары МТЗ-82 у счэпе з рознымі агрэгатамі займаецца сяўбой культур, нарыхтоўкай кармоў. Лепш за іншых у яго атрымліваецца сяўба караняплодаў, вось яму і давяраюць гэты ўчастак работы, а ў час нарыхтоўкі кармоў задзейнічан на зграбанні правяленай масы.

Старанны працаўнік у гаспадарцы і Аляксандр Вітальевіч. Ён паказаў сябе вопытным працаўніком на здрабненні зялёнай масы на агрэгаце “Ягуар-850”. Дастаткова сказаць, што на свой рахунак ён запісаў амаль 31 тысячу тон здробненай масы.

Механізатары павінны падрыхтаваць сваю тэхніку да новага сезона. Як толькі надарыцца такая магчымасць, знойдзецца замена на падвозку кармоў, яны займуцца рамонтам.

Кацярына СОСНА.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *