13 лістапада прайшоў справаздачны сход Шаркаўшчынскай раённай арганізацыі ГА “Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане”

Общество Патрыятычнае выхаванне

236 (Копировать)13 лістапада ў раённым цэнтры культуры прайшоў справаздачны сход Шаркаўшчынскай раённай арганізацыі ГА “Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане”.
На ім прысутнічалі старшыня раённага Савета дэпутатаў Уладзімір Серафімавіч Шпец, намеснік старшыні райвыканкама Юрый Анатольевіч Васілеўскі, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Людміла Уладзіміраўна Стома.
Старшыня Шаркаўшчынскай раённай арганізацыі Васілій Савіч Протас паведаміў прысутным пра тое, што было зроблена за апошнія пяць год, а таксама акрэсліў планы на будучы год.
На сходзе быў пераабраны старшынёй Васілій Савіч Протас. Яго намеснікам стаў Сяргей Юльянавіч Тарасёнак. У склад савета ўвайшлі Аляксандр Уладзіміравіч Асіпенка, Віктар Пятровіч Ваштаёнак і Юрый Мечыслававіч Аляхновіч.
Сяргей РАЙЧОНАК.