Віктар ШПАК, пенсіянер:
— Я з даўніх часоў удзельнічаю менавіта ў датэрміновым галасаванні. Гэта ўжо ўвайшло ў звычку. Нягледзячы на тое, што знаходжуся на заслужаным адпачынку і хапае вольнага часу, я з самага ранку, як толькі адкрываецца ўчастак для галасавання № 2, прыходжу сюды. На гэты раз я таксама прыйшоў першы.
А прагаласаваў я за новую, моцную і квітнеючую Беларусь, у якой мы жывём, у якой жывуць нашы дзеці і ўнукі. Няхай так будзе заўсёды!
