
Наша газета паведамляла ўжо, што з 4 па 28 лютага ў раёне ў чатыры этапы праходзіць прафілактычная акцыя “Бяспека — у кожны дом!” Мэта яе — папярэджванне пажараў, якія здараюцца, часцей за ўсё, у час курэння ў пасцелі, з-за няспраўных печаў і ў іншых выпадках.
Трэці этап быў арганізаваны работнікамі РАНС і аддзелам культуры райвыканкама. Прадстаўнікі гэтых арганізацый на тэрыторыі раённага рынку вялі размову з людзьмі, раздавалі лістоўкі і брашуры, у якіх нагадвалася аб мерах па папярэджванні пажараў. Адначасова з радыёвузла рынку паведамлялася аб прычынах пажараў, выпадках з гібеллю людзей, якія мелі месца на тэрыторыі рэспублікі, вобласці і, у прыватнасці, нашага раёна.
Кацярына СОСНА.
Фота аўтара.
