Шарковщина. Новости Шарковщины. Клiч Радзiмы. Клич Радзимы
Штогод 2 красавіка адзначаецца Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі. Менавіта ў гэты дзень у 1996 годзе прэзідэнты дзвюх краін падпісалі дагавор “Аб стварэнні Садружнасці Беларусі і Расіі”. А 2 красавіка 1997 года быў падпісаны дагавор “Аб саюзе Беларусі і Расіі”. Асноўнымі мэтамі стварэння саюза было імкненне павысіць узровень жыцця народаў, умацаваць адносіны братэрства, сяброўства і супрацоўніцтва ў палітычнай, эканамічнай, сацыяльнай і іншых абласцях, забяспечыць устойлівае сацыяльна-эканамічнае развіццё дзяржаў-ўдзельніц на аснове аб’яднання іх матэрыяльных і інтэлектуальных патэнцыялаў. Сёння Рэспубліка Беларусь і Расійская Федэрацыя праводзяць узгодненую знешнюю і абаронную палітыку, накіраваную на забеспячэнне бяспекі народаў дзвюх краін у нашым зменлівым і неспакойным свеце. Гэта знамянальная дата ўвасабляе надзеі і спадзяванні нашых народаў, выяўляе іх палітычную волю. За гэтыя гады на рахунку Саюзнай дзяржавы дзясяткі маштабных праграм, і галоўнае — вопыт сумеснага вырашэння праблем, кардынацыі дзеянняў як на знешнім, так і на ўнутраным рынках. Падрыхтаваў Сяргей РАЙЧОНАК.