15 сакавіка — Дзень абароны правоў спажыўцоў

Актуальное

У 2013 годзе тэмай Сусветнага дня абароны правоў спажыўцоў, які праходзіць 15 сакавіка і ў нашай краіне, абрана «Спажывецкае правасуддзе сёння». У межах дадзенай тэматыкі прапануецца сканцэнтраваць увагу на пытаннях удасканалення прававых механізмаў абароны спажывецкіх правоў і законных інтарэсаў грамадзян.

Безумоўна, вядучая роля ў рэгуляванні спажывецкіх прававых адносін належыць дзяржаве, якая выконвае задачу ўдасканалення прававога забеспячэння ў дадзенай сферы, выпрацоўвае новыя механізмы абароны правоў спажыўцоў ва ўмовах ускладнення форм узаемадзеяння спажыўцоў з суб’ектамі гаспадарання, вызначае «правілы гульні» для ўдзельнікаў грамадзянска-прававых адносін у сферах набыцця тавараў, аказання фінансавых, жыллёва-камунальных паслуг, турызму, паслуг сувязі, перавозак і іншага. Аднак нельга недаацэньваць ролю самога грамадства, якое павінна канцэнтраваць свае намаганні на павышэнні прававой дасведчанасці грамадзян і прынцыповасці ў вырашэнні пытанняў абароны правоў спажыўцоў.

Тэма Сусветнага дня абароны правоў спажыўцоў заклікана акцэнтаваць увагу насельніцтва на шырокіх магчымасцях грамадзян па абароне сваіх правоў на аснове рацыянальнага, эфектыўнага, заснаванага на ўзаемнай павазе дыялогу зацікаўленых бакоў.

Падрыхтаваў Андрэй БУРЭЦ.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *