1 верасня Прэзідэнт краіны Аляксандр Лукашэнка ў Палацы Незалежнасці правёў для студэнтаў ВНУ, навучэнцаў сярэдніх спецыяльных устаноў і ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі адкрыты ўрок на тэму: “Гістарычная памяць — дарога ў будучыню”. Прамая трансляцыя з Палаца Незалежнасці вялася ва ўсіх установах адукацыі краіны.
Ірына РЫМДЗЁНАК, дырэктар сярэдняй школы № 1 г. п. Шаркаўшчына:
— Для вучняў нашай школы гэта быў асаблівы ўрок. Такое новаўвядзенне з’яўляецца вельмі важным для падрастаючага пакалення. На ўроку разглядаліся пытанні і тэмы, хвалюючыя юнакоў і дзяўчат, якія павінны агаворвацца, тлумачыцца непасрэдна прадстаўнікамі дзяржаўнай улады. Вучняў зацікавілі ўзнятыя пытанні і адказы на іх.
Дзве гадзіны, якія мы правялі падчас прагляду прамой трансляцыі, асабліва запомняцца старшакласнікам, бо менавіта ім будаваць светлы заўтрашні дзень нашай незалежнай краіны, нашай Рэспублікі Беларусь.
Сяргей РАЙЧОНАК.
