Пры Віцебскім абласным выканаўчым камітэце створаны пяць інфармацыйна-прапагандысцкіх груп на чале з намеснікамі старшыні аблвыканкама, якія штомесяц праводзяць сустрэчы ў працоўных калектывах арганізацый, прадпрыемстваў, у навучальных установах па вызначаных тэмах.
На гэтым тыдні старшыня Віцебскага абласнога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Віктар Галанаў, які ўваходзіць у адну з інфармацыйна-прапагандысцкіх груп, сустрэўся з працоўным калектывам Шаркаўшчынскага прадпрыемства меліярацыйных сістэм. Разам з ім прысутнічалі намеснік старшыні райвыканкама Ірэна Бука і начальнік раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Аляксандр Раманоўскі.
Паколькі тэмай адзінага дня інфармавання з’яўлялася “Гісторыя беларускай дзяржаўнасці — аснова грамадзянска-патрыятычнага выхавання насельніцтва” Віктар Анатольевіч нагадаў прысутным пра гістарычныя падзеі, якія аказалі ўплыў на з’яўленне ў рэспубліканскім календары дзяржаўнага свята — Дня народнага адзінства, якое ўпершыню адзначылі ў нашай краіне ў мінулым годзе. Ён таксама падкрэсліў наколькі важна ведаць гісторыю сваёй радзімы.
Не засталіся без увагі і пытанні прыродаахоўнага заканадаўства. Віктар Анатольевіч падрабязна расказаў аб рабоце абласнога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, аб праблемах, задачах і планах, якія стаяць перад дадзеным ведамствам. Ён жа адказаў на пытанні, якія задавала прысутная аўдыторыя.
Сяргей РАЙЧОНАК.


