
У ААТ “Буеўшчына” трэба пасеяць яравыя зерневыя культуры на плошчы 1880 гектараў. Там, дзе з восені ўзнялі зябліва, хоць і ў большасці гліністыя глебы, але яны прасохлі і вядзецца падрыхтоўка да сяўбы і сяўба сельгаскультур.
Ва ўрочышчы Ганова рыхтаваў глебу пад сяўбу ячменю на трактары МТЗ-3022 з культыватарам КЧ-5,1 перадавы механізатар Пётр Вітальевіч Лаўрыновіч. Тут жа пад’ехаў намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце Аляксандр Іосіфавіч Гернат. Ён павіншаваў пераможцу спаборніцтва з працоўнай перамогай і ўручыў яму пераходны вымпел і грашовую прэмію
Кацярына СОСНА.
Фота аўтара.
