
Кожны год напярэдадні Дня маці пры садзейнічанні Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі ў краіне праходзіць рэспубліканская акцыя “Павіншуем маму разам!”. Пярвічныя прафсаюзныя арганізацыі ўстаноў і прадпрыемстваў Шаркаўшчынскага раёна прымаюць актыўны ўдзел у дадзеных мерапрыемствах. Кожны жадаючы можа падпісаць паштоўку для сваёй любай маці і па пошце адправіць віншаванне. Такую магчымасць скарысталі пярвічныя прафсаюзныя арганізацыі галіны аграпрамысловага комплексу.
Святочная паштоўка са шчырымі пажаданнямі, ласкавымі словамі — найлепшы напамін аб нашай любові, удзячнасці і павазе да матуль. Гэта светлае свята — цудоўная магчымасць яшчэ раз сказаць матулям самыя шчырыя і пяшчотныя словы падзякі за цярпенне і дабрыню.
Сяргей РАЙЧОНАК.



