Усебеларускі народны сход выразіць агульнае волевыяўленне народа і максімальна задзейнічае ўсе слаі і інтарэсы грамадства. Такое меркаванне выказаў намеснік старшыні райвыканкама Юрый Васілеўскі падчас абмеркавання законапраекта аб УНС з калектывам УКП ЖКГ 28 кастрычніка.
— Новая рэдакцыя Канстытуцыі, прынятая сёлета, патрабуе дэталёвай прапрацоўкі ў вобласці заканадаўства. Гэта патрэбна для таго, каб тая мэта, якую мы ставім перад Асноўным Законам нашай краіны, была максімальна рэалізавана і працавала дзеля дабрабыту беларускага грамадства. Гэта сур’ёзная работа, якая павіненна быць прадумана, — падкрэсліў Юрый Анатольевіч.— Усебеларускі народны сход — гэта вышэйшая ступень народаўладдзя. Парламентарыі актыўна працуюць над тым, каб выпрацаваць адзінае меркаванне і ў бліжэйшы час прыняць законапраект аб Усебеларускім народным сходзе. Пры фарміраванні УНС будуць прадстаўлены ўсе галіны ўлады, але нам вельмі важны ўдзел грамадства ў гэтым органе народаўладдзя.
У той жа дзень Юрый Васілеўскі абмеркаваў дадзеную тэму з педагагічным калектывам Шаркаўшчынскай СШ № 2 імя Героя Савецкага Саюза Рамана Сцяпанавіча Кудрына.
Сяргей РАЙЧОНАК.
