Дыялогавая пляцоўка, прысвечаная абмеркаванню законапраектаў, прайшла ў Германавіцкім сельсавеце

Общество

Старшыня раённага Савета дэпутатаў Уладзімір Шпец і начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Людміла Стома прынялі ўдзел у дыялогавай пляцоўцы, якая прайшла ў Германавіцкім сельскім Савеце, дзе абмяркоўваліся законапраекты аб Усебеларускім народным сходзе і змяненнях ў Выбарчым кодэксе.
— Падобныя дыялогавыя пляцоўкі патрэбны для таго, каб тлумачыць максімальна шырокаму колу грамадзян нюансы цяперашніх заканадаўчых ініцыятыў, бо яны стануць асновай для правядзення ўнутранай і знешняй палітыкі нашай дзяржавай у будучым, — сказаў Уладзімір Серафімавіч. — Будзе створаны новы орган народаўладдзя, які дазволіць прадстаўнікам розных слаёў насельніцтва сумесна прымаць самыя важныя рашэнні, якія будуць лёсавывызначальнымі для нашай краіны.
Старшыня раённага Савета дэпутатаў падкрэсліў, што надзейны фундамент, на якім будуецца сёння Усебеларускі народны сход, — беларуская дзяржаўнасць. У нас шматвекавая гісторыя народнага сходу — веча, якое іграла важную ролю ў старажытных гарадах славян.
Асноўныя задачы УНС — вызначаць стратэгію развіцця, прымаць аператыўныя рашэнні для стабілізацыі ў грамадстве, адмяняць законы і пастановы любых органаў, акрамя судовых. Для вырашэння гэтых задач праводзіць пасяджэнні Усебеларускага народнага схода запланавана не менш як адзін раз у год.
Сяргей РАЙЧОНАК.