Падчас прыёму грамадзян дэпутатам Уладзімірам Матвеевым жыхары аг. Радзюкі папрасілі зрабіць дадатковы аўтобусны прыпынак. Просьба выканана!

Добраўпарадкаванне Общество

новы аўтобусны прыпынак у аг. Радзюкі

Як паведамлялася ў нашай газеце, 23 верасня, у час чарговага наведвання Шаркаўшчынскага раёна членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, генеральным дырэктарам камунальнага праектна-рамонтна-будаўнічага ўнітарнага прадпрыемства “Віцебскаблдарбуд” паступіў зварот ад жыхароў аграгарадка Радзюкі з просьбай зрабіць дадатковы аўтобусны прыпынак на цэнтральнай вуліцы населенага пункта.
Зварот быў разгледжаны і пытанне вырашана станоўча ў канцы кастрычніка. Работнікі лінейна-дарожнай дыстанцыі № 353 дарожнага экспуатацыйнага ўпраўлення № 35 на чале з Анатоліем Мілянцеем, на чыім балансе знаходзіцца дарога рэспубліканскага значэння Р-3, у сціслыя тэрміны пасля прыняцця адпаведнага рашэння на ўзбочыне адведзенага участка дарогі зрабілі пясчана-гравійны насып, заасфальтавалі пляцоўку, устанавілі дарожны знак аўтобуснага прыпынку, лаўку для чакання транспарту пасажырамі і кантэйнер для збору смецця. Такім чынам, прадстаўнікі ўлады і дарожнікі адгукнуліся на зварот жыхроў аг. Радзюкі і выканалі іх просьбу.
Сяргей РАЙЧОНАК.