Прадстаўнікі раённай арганізацыі ГА “Беларускі саюз афіцэраў” і супрацоўнікі цэнтра банкаўскіх паслуг № 244 ААТ “ААБ “Беларусбанк” 30 снежня ў межах рэспубліканскай дабрачыннай акцыі “Нашы дзеці” павіншавалі выхаванцаў сацыяльна-педагагічнага цэнтра з Новым годам і Калядамі, уручылі дзецям памятныя падарункі і салодкія пачастункі.
У той жа дзень віншаванні і падарункі ад шаркаўшчынскіх афіцэраў прымалі і выхаванцы дома сямейнага тыпу.
Сяргей РАЙЧОНАК


















