Парафія святога апостала Юды Тадэвуша ў Лучаі (Віцебская дыяцэзія, Пастаўскі дэканат) запрашае сужонкаў і таксама кожнага жадаючага прыехаць на свята сям’і, якое будзе праводзіцца 30 чэрвеня, пачатак у 16 гадзін. На гэтую сустрэчу асабліва запрашаем сужонкаў, якія ў гэтым годзе адзначаюць свой юбілей сужэнскага жыцця ці круглую гадавіну свайго шлюбу. На наша свята запрошаныя святары, якія займаюцца душпастырствам сем’яў, выступаюць дарадчыкамі ў сямейным жыцці, таксама прадстаўнікі супольнасці «Сужэнскія сустрэчы». Будзе магчымасць падзяліцца сваім выпытам. Пасля літургіі запланаваны канцэрт вядомага беларускага артыста. Юбіляраў просім паведаміць загаддзя аб сваім удзеле.
Ксёндз Мікалай ЛІПСКІ.