Падарунак Шаркаўшчыне. 28 чэрвеня прайшло ўрачыстае адкрыццё сучаснай спартыўнай пляцоўкі

Спорт

28 чэрвеня ў мікрараёне будаўнікоў гарадскога пасёлка адбылася святочная ўрачыстасць з нагоды адкрыцця сучаснай спартыўнай пляцоўкі ў рамках агульнарэспубліканскага праекта “Родная Сторона — детям”, які прадугледжвае будаўніцтва 118 сучасных спартыўных палёў круглагадовага выкарыстання. Падобныя пляцоўкі ўжо адкрыты ў Жыткавічах, Барысаве, Мастах і Гомелі. І вось шаркаўчане ў ліку першых у краіне атрымалі такі цудоўны падарунак.

Гонар перарэзаць стужку была прадстаўлена першаму намесніку старшыні асацыяцыі “Беларуская федэрацыя футбола” Сяргею Вагаршакавічу Сафар’яну, старшыні Шаркаўшчынскага райвыканкама Мікалаю Ірынархавічу Баговічу і кіраўніку гандлёвай сеткі “Родная сторона” па гораду Віцебску Наталлі Георгіеўне Піскуновай. Затым адбыўся таварыскі матч паміж футбольнымі камандамі СШ № 1 і СШ № 2. У складанай, напружанай, але цікавай барацьбе пераможцамі сталі вучні СШ № 2 гарпасёлка.

Удзельнікі матча атрымалі дыпломы і прызы — футбольныя мячы. А ўсе прысутныя гледачы масу станоўчых эмоцый ад убачанага. Тым больш, што адкрыццё новай спартыўнай пляцоўкі супала з правядзеннем святочных урачыстасцей, прымеркаваных да 510-годдзя раённага цэнтра. А гэта найлепшы падарунак нашай Шаркаўшчыне і ўсім яе жыхарам.

Сяргей РАЙЧОНАК.

Фота аўтара.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *