Ветэрынарная станцыя аказвае шэфскую дапамогу Іёдскаму сельсавету

Добраўпарадкаванне Общество

 

Работнікі Шаркаўшчынскай ветэрынарнай станцыі на пастаяннай аснове аказваюць шэфскую дапамогу Іёдскаму сельсавету і ААТ «Буеўшчына». У адзін з чэрвеньскіх дзён 12 чалавек з райветстанцыі займаліся афарбоўкай жалезабетоннай агароджы ўздоўж цэнтральнай вуліцы аграгарадка Буеўшчына.
— І гэта не разавая дапамога з боку шэфаў, — кажа выконваючы абавязкі старшыні Іёдскага сельсавета Іван Пачкоўскі. — Работнікі райветстанцыі на працягу некалькіх дзён займаюцца добраўпарадкаваннем аднаго з цэнтральных населеных пунктаў нашага сельсавета. Іх старанная і сумленная праца — прыклад для іншых.
Сяргей РАЙЧОНАК, фота аўтара.